Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Грамадзяне Расеі не хочуць аб`ядноўвацца з нейкімі іншымі дзяржавамі ў саюзы і садружнасці. Такія вынікі апошняга апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (УЦВГМ).
Паводле дадзеных апытання, праведзенага ў траўні гэтага года, 36% апытаных рэспандэнтаў хочуць жыць толькі ў Расеі; 18% за саюз Расеі, Украіны, Беларусі і Казахстана; а 17% спадзяюцца жыць у зноў аб`яднаным СССР. Між іншым у ЕЗ хочуць жыць 13% рэспандэнтаў, тады як жыць у СНД хочуць менш за ўсё – 9%.
У адказ на просьбу назваць пералік краін, з якімі РФ варта аб`яднацца, 42% расейцаў назвалі Беларусь, 36% – Украіну, 30% – Казахстан. Папулярнасць іншых краін і аб`яднанняў значна ніжэйшая. У ЕЗ апынуцца хацелі б толькі 17% жыхароў Расеі, аб`яднацца з Арменіяй хочуць 15% расейцаў, з Малдовай і Узбекістанам – па 14%, з Азербайджанам і Кыргызстанам – па 13%, з Таджыкістанам – 12%, з Грузіяй – 11%, з Турэччынай – толькі 4%.
Дырэктар па камунікацыях УЦВГД Ігар Эйдман лічыць такую тэндэнцыю праявай сацыяльнага прагматызму расейцаў. “Людзі лічаць, што аб`яднанні з рознымі краінамі адмоўна адаб`юцца на іх дабрабыце. У расейцаў склаўся ўстойлівы стэрэатып, што Расея (а ў мінулым СССР) увесь час корміць сваіх саюзнікаў. Аз прычыны таго, што Расея – найбольш багатая рэсурсамі краіна СНД і Еўропы, усялякія аб`яднанні прывядуць да таго, што іншыя краіны будуць проста паразітаваць. І краіне больш выгодна рэалізоўваць гэтыя рэсурсы на роўных умовах, не даючы ніякіх паблажак рэальным і патэнцыйным саюзнікам па розных аб`яднаннях”, – распавёў РБК daily Ігар Эйдман.
Акрамя таго, якія растуць антырасейскія настроі ў суседніх краінах нараджаюць у адказ нежаданне аб`ядноўвацца з кімсьці ў саюзы.
«Рост антырасейскіх настрояў у суседніх краінах, прычым не толькі ў прыбалтыйскіх, але і ў той самай Украіне і Беларусі натуральна нараджае адказную рэакцыю расейцаў. Нават у краінах-саюзніках мы назіраем тэндэнцыю – сяброўства сяброўствам, а грамадства ў тых краінах усё менш лаяльна ставіцца да Расеі. Так хто захоча аб`ядноўвацца з краінамі, дзе нас не любяць? Да таго ж гэтыя аб`яднанні прадугледжваюць тое, што Расея, хутчэй за ўсё, будзе карміць сваіх саюзнікаў. А гэта нікому не спадабаецца», – распавёў РБК daily прэзідэнт Цэнтра палітычнай кан`юнктуры (ЦПК) Канстанцін Сіманаў.
Яшчэ адной магчымай прычынай нежадання расейцаў аб`ядноўвацца эксперт лічыць высокую міграцыю з краін СНД. Насельніцтва Расеі асцерагаецца, што пры стварэнні саюзаў наплыў мігрантаў стане яшчэ большым.