Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зарубежнафта не плануе працаваць разам з Беларуссю ў Іране 09:54, 25/05/2007
ААТ “Зарубежнафта” не плануе сумесна з Беларуссю ўдзельнічаць у распрацоўцы нафтавых радовішчаў у Іране. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніцтва “Зарубежнафты”.
Раней у расейскіх СМІ была апублікаваная інфармацыя, што інвестарам, які ўзяўся фінансаваць распрацоўку аднаго з радовішчаў у Іране, з`яўляецца “Вьетсовпетро”, 50% якой належыць “Зарубежнафце”.
“Зарубежнафта” і яго сумеснае з В`етнамам прадпрыемства “Вьетсовпетро” не маюць ніякага дачынення да планаў Беларусі і Ірана па сумеснай распрацоўцы радовішча на тэрыторыі Ірана, гаворыцца ў заяве расейскай кампаніі.