Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Удзельніцу акцыі супраць адмены ільгот збілі
13:46, 25/05/2007

Гісторыя з нападам на моладзевую актывістку Таццяну Цішкевіч у студгарадку БДУ 23 траўня мела працяг. Як высветлілася, у той самы дзень увечары дзяўчыне стала дрэнна, «хуткая» даставіла яе ў 10-ы клінічны шпіталь, дзе яе абследавалі лекары, зафіксаваўшы страсанне галаўнога мозгу (ЧМТ лёгкай ступені). Дзяўчыне была прапанаваная шпіталізацыя, але яна адмовілася. Лекары параілі звярнуцца ў міліцыю.

Учора, 24-го траўня, Таццяна звярнулася ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі – УУС Кастрычніцкага раёна, дзе ў дзяжурнай частцы паведамілі, што яе ўжо чакаюць, але ў аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю № 37 Маскоўскага раёна, куды, як высветлілася, з шпіталя перадалі матэрыялы справы.

Там і сапраўды чакалі Таццяну. Міліцыянт з`едліва спытаў, хто напаў на дзяўчыну і ці не былі гэта людзі ў форме АМАПа.

Пасля таго, як заява была прынятая, пацярпелая была накіраваная ў судмедэкспертызу для здымання збіцця. На руках і нагах у дзяўчыны шматлікія сінякі.

23 траўня акцыя «Не адмене льгот!» у студэнцкім мястэчку БДУ каля плошчы Незалежнасці скончылася затрыманнем двух чалавек і нападам людзьмі ў цывільным на дзяўчыну, як высветлілася пазней, Таццяну Цішкевіч.

Падчас акцыі Таццяна знаходзілася сярод удзельнікаў, пасля таго як усе разышліся, двое ў цывільным накінуліся на яе і, як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 сама Таццяна, сталі хапаць яе “за рукі, шыю, спрабавалі сілком кудысьці цягнуць”.

“Натуральна, я спалохалася, стала клікаць на дапамогу. Да шчасця, мінакі хутка зрэагавалі на мой крык, і хуліганам давялося ўцячы”, – распавяла дзяўчына.

Відаць, гэта дзейнічалі супрацоўнікі АМАПа ці КДБ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: