Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка: «Нам патрэбныя не абы якія людзі, а здаровыя славяне»
15:09, 25/05/2007

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пытанні ўмацавання генафонду нацыі і рашэнне дэмаграфічнай бяспекі наўпрост звязаныя з поспехамі беларускай дзяржавы ў спорце.

"Поспехі ў спорце – гэта не толькі прэстыж краіны, але і рашэнне праблем абароназдольнасці, дэмаграфічнай бяспекі, умацавання генафонду нацыі", – заявіў А.Лукашэнка ў пятніцу ў Берасці на цырымоніі адкрыцця Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярным відам спорту, паведамляе “Інтэрфакс”.

"Як я ўжо казаў, нам вельмі патрэбныя людзі. Але нам вельмі патрэбныя не абы якія людзі, а здаровыя людзі, здаровыя славяне-беларусы", – падкрэсліў беларускі прэзідэнт.

А.Лукашэнка сказаў, што "не выпадкова спорт называюць паслом міру". "Ён аб`ядноўвае і натхняе людзей добрай волі самых розных перакананняў і веравызнанняў у сваім імкненні да дасканаласці і гармоніі", – заявіў А.Лукашэнка.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што ўвядзенне ў эксплуатацыю вяслярнага канала і стварэнне на яго базе Цэнтра Алімпійскага рэзерву "дасць новы імпульс развіццю і папулярызацыі вяслярных відаў спорту". "Перакананы, што лёгкая вада гэтага канала прынясе поспех на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне", – заявіў кіраўнік Беларусі.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: