Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцы: Пакуль няма ніякай эйфарыі, што пачалася «адліга»...
11:17, 25/05/2007

Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентавала чарговы маніторынг парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Сёлета ён не быў такім аб’ёмным, як гэта было раней, але, паводле ягоных укладнікаў, выданне больш змястоўнае і аналітычнае. Цяпер там не проста зафіксаваныя факты парушэння правоў чалавнка, але й робіцца іх аналіз.

"У гэтым годзе мы сапраўды змянілі канцэпцыю агляду, мы адышлі ад таго, што апісвалі кожны канкрэтны выпадак, атрымліваўся вельмі вялікі аб’ём, і змястоўнасць атрымлівалася не такой, як нам хацелася б. У гэтым годзе мы зрабілі аналіз заканадаўства, практыкі яго выкарыстання па асноўных групах парушэнняў, якія мы палічылі неабходнымі для ўключэння ў агляд. Гэта і свабода асацыяцыяў, мірных сходаў, палітычна матываваны пераслед. Таму, мне падаецца, гэты агляд больш змястоўны, чывмся папярэднія. Таму што гэты маніторынг уключае аналіз і апісанне нафйбольш характэрных парушэнняў правоў", -- паведаміў “Нямецкай хвалі” юрыст Валянцін Стэфановіч.

Сёння ў Беларусі маюць месца палітычныя вязні. Гэта канстатуюць усе як беларускія, гэтак і замежныя праваабарончыя арганізацыі. Літаральна днямі выйшлі на волю два вядомыя палітычныя вязні – заснавальнік "Маладога фронту" Павал Севярынец і лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікола Статкевіч. Аднак умоўна-датэрміновае вызваленне палітыкаў не мусіць ствараць ілюзіяў, упэўнены кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі:

"Любое такое вызваленне мы ўспрымаем з вялікай радасцю. Таму што выходзяць людзі, якія сядзелі… Я сказаў бы – героі Беларусі. Можа быць, калі-небудзь гэтае званне пачнуць раздаваць па прыналежнасці. Я б ужо сёння даў бы гэтае званне ўсім, хто сядзеў па палітычных матывах. Гэта станоўчы момант. Але, з іншага боку, мы ставімся да гэтага вельмі асцярожна, і няма ніякай эйфарыі, што пачалася “адліга”, пачаліся нейкія палітычныя змены ў нашай дзяржаве. У рэшце рэшт, гэта першы вельмі маленькі крок, і нават яшчэ не зразумела, ці гэта крок, таму што пра нейкі крок можна будзе казаць толькі тады, калі ўсе палітычныя зняволеныя выйдуць на волю", -- кажа праваабаронца.

На прэзентацыі прысутнічаў і экс-спікер Вярхоўнага Савету, чалавек, які падпісаў першую дэмакратычную Канстытуцыю Беларусі Мечыслаў Грыб. Ён адзначыў важнасць дзейнасці праваабарончых арганізацыяў у Беларусі.

"Трэба адстойваць усе гэтыя правы, усе гэтыя магчымасці, і трэба аб’ядноўвацца. Бо калі мы будзем уздымацца ў абарону правоў кожнага чалавека ўсе разам, тады гэтых парушэнняў будзе значна меньш", -- лічыць Грыб.

Як адзначыла кіраўнік “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова, колькасць праваабарончых арганізацыяў у Беларусі – гэта не перацягванне коўдры на сабе, але сведчанне таго, што ў нашай краіне ёсць людзі, якіх цікавіць не толькі ўласны лёс, але і лёс суайчыннікаў, і якія гатовыя займацца гэтаю працаю і надалей.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: