Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі будуць рыхтаваць сапёраў для Арабскіх Эміратаў 14:25, 25/05/2007
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў склалі пагадненне аб падрыхтоўцы ва ўнутраных войсках МУС Беларусі спецыялістаў-сапёраў з ААЭ, паведаміў журналістам у Менску намеснік міністра ўнутраных спраў,камандуючы ўнутраных войскаў МУС Беларусі генерал-маёр Валеры Гайдукевіч.
"Паміж праваахоўнымі ведамствамі Беларусі і Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў складзенае пагадненне аб падрыхтоўцы спецыялістаў-сапёраў на базе ўнутраных войскаў МУС Беларусі", – паведаміў ён.
Па словах В.Гайдукевіча, "ужо прайшлі навучанне на базе адной з частак унутраных войскаў у Менску некалькіх спецыялістаў з ААЭ, ім выдадзенае беларускае пасведчанне – адзіная кніжка мінёраў", – паведамляе “Інтэрфакс”.
Акрамя гэтага, плануецца неўзабаве скласці пагадненне з органамі ўнутраных спраў Катар аб падрыхтоўцы катарскіх спецыялістаў у Менску. "Катарскі бок выказаў намер, каб у Менску праходзілі стажыроўку сапёры і спецыялісты па ліквідацыі масавых беспарадкаў", – сказаў В.Гайдукевіч.
Наконт міжнароднага супрацоўніцтва ўнутраных войскаў МУС Беларусі, намесніка міністра адзначыў, што "ідзе супрацоўніцтва па падрыхтоўцы спецыялістаў у Беларусі з Кітая, В`етнама, Украіны, Арменіі, Малдова". Разам з тым ён зазначыў, што "малдаўскі бок ужо другі год не можа аплаціць падрыхтоўку ў Менску 4-х сваіх спецыялістаў. "З намі не разлічыліся нават памідорамі", – з іроніяй зазначыў камандуючы ўнутраных войскаў Беларусі. Ён таксама паведаміў, што ўвосень гэтага года запланаванае сумеснае камандна-штабное вучэнне з Маскоўскай вайсковай акругай, якое пройдзе ў Смаленскай вобласці.