Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пагадненне аб агульным электраэнергетычным рынку СНД падпісалі толькі 6 дзяржаў 15:15, 25/05/2007
Пагадненне аб фармаванні агульнага электраэнергетычнага рынку СНД падпісалі шэсць краін Садружнасці. Як перадаў карэспандэнт "Інтэрфакса", подпісы пад гэтым пагадненнем у Ялце ў пятніцу паставілі прадстаўнікі дэлегацый Расеі, Казахстана, Беларусі, Кыргызстана, Таджыкістана і Арменіі.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі прэм`ер-міністр РФ Міхаіл Фрадкоў, "не ўсе свой подпіс паставілі, але было прызнанае мэтазгодным працягнуць працу ў рамках завізаванага і падпісанага большасцю краін-сябраў гэтага пагаднення", паведамляе «Інтэрфакс».
"Гэта вельмі карысная дамоўленасць, якая пашырае магчымасці гандлю электрычнасцю, што стварае неабходныя ўмовы для таго, каб забяспечыць роўны доступ спажыўцам на прасторы СНД да энергетычных магчымасцяў нашых краін", – сказаў прэм`ер.
"Гэта сур`ёзны крок у кірунку паглыблення інтэграцыі на эканамічнай прасторы СНД", – падкрэсліў М.Фрадкоў.