Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Судзьдзя вымушаная была даць толькі штраф
10:16, 25/05/2007

Судзьдзя суду Савецкага раёну Аксана Рэлява разгледзела два адміністрацыйныя пратаколы (за “Чарнобыльскі шлях” 26 красавіка і акцыю супраць скасаваньня ільготаў 20 траўня) на актывістку арганізацыі "Малады фронт" Людмілу Атакулаву і пакарала яе штрафам у 25 базавых велічыняў – 775 тысяч рублёў.

Людміла Атакулава была на занятках у той час, калі па яе прыйшлі міліцыянты. Яны патлумачылі, што ёй неабходна праехаць зь імі ў РУУС Савецкага раёну Менску. Толькі там Людміла даведалася, што яе абвінавачваюць ў тым, што яна стварыла калёну і арганізавала несанкцыянаванае шэсьце пасьля таго, як акцыя "Чарнобыльскі шлях" скончылася.

Таксама на Людмілу, адзіную сярод затрыманых падчас акцыі 20 траўня, склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця. Варта сказаць, што акцыю 20 траўня супрацоўнікі міліцыі прадухілілі, так што шэсьця як такога не было.

"Я ня ведаю, як гэта патлумачыць. Гэта вельмі дзіўна. Я не была нейкай адметнай асобай як падчас першай, гэтак і падчас другой акцыі. Але лёгіку ў дзеяньнях нашых спэцслужбаў шукаць не даводзіцца", -- паведаміла дзяўчына “Радыё Свабода”.

Сябры Людмілы прыйшлі да будынку суду, каб падтрымаць яе. Сярод іх быў былы кіраўнік "Маладога фронту" Павал Севярынец, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка, а таксама актывісты з рэгіёнаў. Павал Севярынец лічыць, што прэвэнтыўнае затрыманьне і асуджэньне Людмілы Атакулавай ёсьць спробай ўлады запалохаць моладзь, не дапусьціць сходу каля будынку суду Савецкага раёну 28 траўня, калі пачнецца суд над маладафронтаўцамі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: