Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алег Корбан: «Патрэбна вызваліць усіх палітвязняў і не саджаць новых людзей ў турмы»
17:15, 25/05/2007

У панядзелак, 28 траўня, у Менску пачнецца суд над актывістамі арганізацыі “Малады Фронт”. Алега Корбана, Насту Палажанку, Барыса Гарэцкага, Змітра Хведарука і Аляксея Янушэўскага вінавацяць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэксу ўжо асуджаны лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч – яму прысудзілі 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Сёння ўлады пачалі вызваляць палітвязняў. На свабодзе ўжо трое з іх - Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч і Кацярына Садоўская. Ці не з’явяцца на наступным тыдні ў краіне новыя вязні сумлення? Пра гэта і іншае прэс-цэнтр Хартыі’97 размаўляе з актывістам “Маладога Фронту” Алегам Корбанам.

-- Алег, праз два дні, у панядзелак, пачнецца суд. Які настрой у цябе і тваіх таварышаў?

-- Настрой добры. Многія з нас людзі веруючыя. У нядзелю будзем маліцца за нас усіх, за родную Беларусь. Будзем спадзявацца на лепшае, бо пачынаюць выпускаць палітвязняў. На свабодзе ўжо Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч. Ёсць надзея. У нас судзі ўжо два разы нібыта захварэлі, і дата суда не аднойчы пераносілася. Увогуле суддзю для справы доўга шукалі.

-- Мо гэта сведчыць аб тым, што ўладам ўсё цяжэй знайсці суддзяў, якія згодныя выносіць палітычныя прысуды?

-- Думаю, што так. Пры такой шырокай міжнароднай падтрымцы суддзі ўсё больш хвалююцца. Тым больш, яны баяцца, не хочуць браць на сябе такія брудныя справы. Усе хочуць летам ездзіць у Еўропу...

-- Міжнародная супольнасць сёння надае шмат увагі пераследу “Маладога Фронту”?

-- Чым бліжэй да суду - тым больш. Мы зараз размаўлялі з юрыстам ААН, ён будзе далучаць падтрымку з Усходняй Еўропы. Праваабарончыя арганізацыі са ўсяго свету збіраюцца направіць у суд лісты з заклікам спыніць пераслед беларускай моладзі. Да таго ж, супрацоўнікі палітычнага аддзела амбасады ЗША зараз арганізуюць візіт у ЗША актывістаў “Маладога Фронту”, каб тыя распавялі кіраўніцтву краіны аб сітуацыі ў Беларусі з правамі чалавека. Таксама прадстаўнік нашай арганізацыі ў канцы чэрвеня наведае Страсбург.

Таксама нагадаю, з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць “маладафронтаўцаў” выступіў старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэне ван дэр Ліндэн.

-- А падтрымка беларусаў адчуваецца?

-- Безумоўна! Нас падтрымліваюць усе ўдзельнікі дэмакратычнага руху - моладзь, апазіцыйныя партыі, незалежныя прафсаюзы, грамадскія арганізацыі, пісьменнікі... Гэта вялікая падтрымка! Калі праводзім прэс-канферэнцыі, да нас заходзяць як вядомыя людзі, так і самыя простыя - хто падарыць сваю кнігу, хто скажа добрыя словы... Ведаю, што многія збіраюцца прыйсці 28 траўня да Савецкага суду.

Да таго, 16 дня кожнага месяца ў Беларусі і ва ўсім свеце адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. Апошнія акцыі праходзілі пад лозунгамі вызваліць палітвязняў і не судзіць “Малады Фронт”.

-- Палітвязняў пачалі вызваляць. Няўжо перамены ў краіне?

-- Павал Севярынец, калі выйшаў на свабоду, сказаў, што гэта адбываецца, хутчэй за ўсё, дзеля таго, каб Беларусь не пазбавілі гандлёвых прэферэнцый. Можа быць, ўлады хочуць зрабіць нейкія першыя крокі і паглядзець на рэакцыю Захаду. Робіцца такая бачнасць дэмакратыі, выпускаюцца палітвязні... Але, безумоўна, каб дачакацца нейкай рэакцыі патрэбна вызваліць усіх палітвязняў і не саджаць новых людзей ў турмы.

-- Севярынец як раз сказаў, што 28 траўня таксама будзе тым “момантам ісціны”, калі можна будзе зразумець пра намеры ўлады.

-- Думаю, так. Калі нас арыштуюць, то, зразумела, гэта беларускім уладам не дапаможа, а толькі пагоршыць і без таго цяжкую сітуацыю ў краіне.

-- Адзін з вашых таварышаў усе ж такі з’ехаў з краіны напярэдадні суду...

-- Так, Аляксей Янушэўскі. Асабіста я думаю, што справа ў тым, што ён таксама з’яўляецца сябрам КХП БНФ і вырашыў зрабіць па прынцыпу свайго лідэра. Зянон Пазняк з’ехаў, і ён таксама вырашыў з’ехаць. Увогуле, гэта асабістае жыццё чалавека. Аляксей хацеў вучыцца. Калі б ён патрапіў за краты, то пасля, магчыма, не здолеў бы сядзець за партай.

-- Але ж і ты таксама не можаш вучыцца ў сваёй краіне. Цябе ж выключылі з ВНУ пасля адной з акцый салідарнасці?

-- Так. Але зараз мяне хутчэй за ўсё прымуць на вучобу у Нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі ў Кіеве, на факультэт міжнароднага права. Жыць і змагацца, вядома, буду на Радзіме.

-- А як сваякі ставяцца да таго, што вас, такіх маладых, ужо судзяць?

-- Бацькі ўсё разумеюць, вельмі падтрымліваюць. Ведаюць, у якой краіне мы жывем. Калі чалавек сумленны, калі за праўду -- значыць, пацерпіць. Але ж гэта часовая справа!

-- Апошнім часам шмат актывістаў выклікаюць на допыты ў КДБ, пракуратуру... З чым гэта звязанае?

-- Так, шмат людзей з рэгіёнаў, з Менску выклікаюць на допыты, на апошніх сустрэчах заўсёды прысутнічаюць “супрацоўнікі ў цывільным” з відэакамерамі. Шмат каго сталі выклікаць на допыты на панядзелак, калі адбудзецца суд -- баяцца масавай падтрымкі, вядома. Сёння ноччу затрымалі каля 10 чалавек, якія распаўсюджвалі налепкі пра суд.

-- Якое стаўленне да кангрэсу дэмсілаў?

-- Рознае стаўленне. Адно скажу -- будучыня за дэмакратычнымі і праеўрапейскімі палітыкамі. Беларусь павінна быць дэмакратычнай краінай-сябрам Еўразвяза.

-- Ці можа ў Беларусі адбыцца дыялог паміж уладай і апазіцыяй?

-- Было б вельмі добра, каб гэта адбылося. Трэба дамаўляцца. Трэба распрацоўваць сумесныя праграмы, разам ратаваць краіну.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: