Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сідорскі і Фрадкоў звераць гадзіннікі ў Ялце
09:44, 25/05/2007

Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння возьме ўдзел у паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Ялце. Там ён, як чакаюць, правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з калегамі з краін Садружнасці, у тым ліку – з прэм`ер-міністрам Расеі Міхаілам Фрадковым. Як паведамляюць расейскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў расейскім урадзе, у парадку паседжання больш як 20 пытанняў, сярод якіх шэраг праектаў пагадненняў.

На яго думку, практычна ўсе пытанні парадку дня знаходзяцца ў высокай ступені прапрацоўкі. Крыніца падкрэсліла, што ў Маскве разглядаюць гэтае мерапрыемства як традыцыйнае, якое праходзіць два разы ў год – увесну і ўвосень, і што забяспечвае каардынацыю па шматлікіх пытаннях, у тым ліку па гуманітарным узаемадзеянні, сказала журналістам крыніца ва ўрадзе РФ. “У цэлым гуманітарнае вымярэнне ў СНД выходзіць на першы план, і мы лічым, што гэта вельмі важна”, – падкрэсліла крыніца.

З пагадненняў, запланаваных да разгляду, першым у парадку дня значыцца праект пагаднення аб фармаванні агульнага электраэнергетычнага рынку дзяржаў СНД. Гэты праект быў ухвалены на паседжанні эканамічнага савета СНД у траўні мінулага года.

Між іншым Украіна, Азербайджан, Грузія, Малдова, Туркменістан і Узбекістан не ўхвалілі гэтае пагадненне. Як лічыць крыніца ў Белым Доме, у першую чаргу, у гэтым пагадненні павінны быць зацікаўленыя менавіта краіны ГУАМ (Грузія, Украіна, Азербайджан і Малдова), бо, з прычыны яго непадпісання, могуць узнікнуць некаторыя пытанні з пастаўкамі электраэнергіі праз Украіну ў Малдову, а таксама пастаўкі ў Грузію. Крыніца падкрэсліла, што гэтае рамачнае пагадненне, “яно падмацоўвае тую працу, якую вядуць камерцыйныя структуры”.

Па яго словах, ва ўрадзе РФ лічаць неабходным выключыць з парадку дня пагадненне аб супрацоўніцтве ў барацьбе з зваротам фальсіфікаваных лекавых сродкаў, якое выносіцца Радай па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя СНД. “Гэта слабае пагадненне, якое патрабуецца ў сур`ёзнай дапрацоўцы”, – лічаць у расейскім урадзе.

Акрамя таго, адным з важных пытанняў на паседжанні будзе праблематыка комплексу сумесных мер СНД па прадухіленні пранікнення і распаўсюджвання грыпу птушак на тэрыторыі ўдзельнікаў Садружнасці.

Шэраг пытанняў і пагадненняў будзе тычыцца асабіста міратворчых сілаў СНД. Акрамя таго, на паседжанні ў пятніцу плануецца разгледзець пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне падвышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі спецыялістаў.

Па словах крыніцы, у Ялце магчымыя двухбаковыя сустрэчы з прэм`ер-міністрамі Украіны, Малдовы і Беларусі. “Што тычыцца сустрэчы з прэм`ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім, то расейскія стасункі з Беларуссю ўвайшлі ў нармальнае стабільнае рэчышча, ніякіх спрэчных пытанняў, якія выклікаюць заклапочанасць, няма ні з расейскага, ні з беларускага бакоў, і гаворка можа ісці пра зверку гадзіннікаў па раней дасягнутых дамоўленасцях”, – падкрэсліў ён.

На магчымай сустрэчы з прэм`ер-міністрам Украіны Віктарам Януковічам дыялог можа пайсці пра падрыхтоўку да паседжання камітэта па эканамічным супрацоўніцтве ў рамках міждзяржаўнай расейска-украінскай камісіі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: