Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пагоршылася здароўе паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Іра 10:57, 28/05/2007
Спецслужбы ЗША і Паўднёвай Карэі атрымалі звесткі пра пагаршэнне здароўя лідэра КНДР Кім Чэн Іра, якія, на іх думку, "больш заслугоўваюць даверу", чым раней. Пра гэта ў панядзелак паведаміла буйная сеульская газета "Часон ільба".
Цяпер, як сцвярджаюць, спецслужбы вывучаюць інфармацыю пра тое, што ў 65-гадовага лідэра КНДР нібыта "абвастрыліся дыябет і захворванне сэрца". Такія самыя звесткі, паведаміла крыніца, атрымала і амерыканская выведка. Чуткі такога роду рэгулярна з`яўляліся і раней, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Паводле дадзеных газеты, Кім Чэн Ір сёлета толькі 23 разы з’яўляўся перад публікай. За той самы перыяд мінулага года ён 43 разы быў заўважаны перад аб`ектывамі. Кім Чэн Ір знаходзіцца ва уладзе ў КНДР з 1994 года, калі сканаў яго бацька, першы прэзідэнт краіны Кім Ір Сен.