Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Каля Савецкага суду пачаліся затрыманні. Амапаўцы забіраюць нацыянальныя сцягі 13:09, 28/05/2007
Каля суду Савецкага раёна Менска затрыманыя два моладзевыя актывісты, якія прыйшлі падтрымаць актывістаў “Маладога Фронту”. Як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 праваабаронца Ірына Тоўсцік, Андруся Ігнатовіча і Міхаіла Пашкевіча затрымалі супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП) у той момант, калі маладыя людзі зайшлі за будынак суду.
Акрамя таго, амапаўцы вырвалі з рук удзельнікаў акцыі два бел-чырвона-белыя сцягі.
Нягледзячы на гэта, акцыя каля суду працягваецца. Колькасць яе ўдзельнікаў дасягнула 400 чалавек. Людзі скандуюць “Свабоду!” і трымаюць у руках партрэты падсудных актывістаў “Маладога Фронту”.