Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Затрыманых каля суду актывістаў вызвалілі 16:28, 28/05/2007
Сябра Аб`яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Пашкевіча і актывіста “Моладзі БНФ” Андруся Ігнатовіча пасля “высвятлення асоб” вызвалілі з Савецкага РУУС Менска. Яны былі затрыманыя каля суду Савецкага раёна, дзе праходзіць працэс па справе актывістаў “Маладога Фронту”.
Нагадаем, што каля суду з раніцы пачалася акцыя падтрымкі “маладафронтаўцаў”. Людзі сталі з партрэтамі Алега Корбана, Насты Палажанкі, Барыса Гарэцкага, Змітра Хведарука і Аляксея Янушэўскага, разгарнулі расцяжкі і скандавалі лозунгі.
Міхаіла Пашкевіча і Андруся Ігнатовіча даставілі ў міліцыю, дзе пратрымалі два з паловай гадзіны. Маладых людзей вызвалілі, пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні іх складзена не было, паведаміла прэс-служба Аб`яднанай грамадзянскай партыі.