Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея пакуль не наважылася даць крэдыт Беларусі 12:21, 28/05/2007
Беларусь і Расея цяпер абгрунтоўваюць неабходнасць нашай краіны ў атрыманні расейскага стабілізацыйнага крэдыту. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут.
Ён адзначыў, што расейскі бок павінен прыняць рашэнне аб адцягненні сваіх бюджэтных сродкаў для выдзялення Беларусі крэдыту. У сувязі з гэтым яго паступленне можна чакаць у канцы года.
Беларусь разлічвае прыцягнуць з Расеі крэдыт у аб`ёме $1,5 млрд. Пры гэтым у гэтым годзе краіна можа атрымаць $1 млрд., у 2008-м – $500 млн. Дадзеныя сродкі Беларусі неабходныя для пакрыцця выдаткаў у сувязі з ростам цэнаў на імпартаваныя энерганосьбіты.