Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка: «Праз 5 гадоў краіну не пазнаеце. Яна будзе разваленая»
15:51, 28/05/2007

Падчас працоўнай паездкі па Берасцейскай вобласці Аляксанддр Лукашэнка зрабіў шэраг гучных заяў наконт унутранай сітуацыі ў краіне ў сувязі з падвышэннем цэнаў на расейскія энергарэсурсы, адмены льгот і ўзаемінаў з Расеяй. Сёння прэс-служба беларускага кіраўніка распаўсюдзіла прэс-рэліз з больш поўнымі цытатамі выказванняў Лукашэнкі на Берасцейшчыне.

24 траўня ўвага кіраўніка дзяржавы была прысвечаная развіццю АПК на Берасцейшчыне, укараненню энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій у сельгасвытворчасці. 25 траўня Аляксандр Лукашэнка наведаў спартовыя аб’екты Берасця, якія рэканструююцца і новыя.

Сваімі ўражаннямі ад убачанага кіраўнік дзяржавы падзяліўся падчас узаемінаў з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі. Лукашэнка прызнаўся, што задаволены развіццём спартовай базы на Берасцейшчыне. “У мяне вельмі добрае ўражанне, таму што гэта ўсе аб`екты сусветнага ўзроўню. Я не шкадую тыя сродкі, якія мы ў іх уклалі. Я азнаёміўся з гатовымі спартовымі аб`ектамі, а таксама тымі, якія яшчэ будуюцца. Тут ёсць свая разынка. Гэта будзе добрым упрыгожваннем горада”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

“Куды ні капні – усюды льготы!”

Журналістаў цікавіла меркаванне кіраўніка дзяржавы па такім адчувальным для грамадства пытанні, як упарадкаванне льгот. Лукашэнка лічыць, што ўпарадкаванне льгот у Беларусі не падвысіць “сацыяльную тэмпературу” ў краіне. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што пенсіянеры і людзі старэйшага ўзросту, прадстаўнікі іншых сацыяльных груп выявяць разуменне. “Сёння справа не ў ільготах. Старэйшае пакаленне негатыўна ставіцца да падвышэння пенсійнага ўзросту: гэта значыць усё хочуць сысці на пенсію, як у савецкі час. Я паабяцаў, калі людзі гэтага хочуць, і ў нас сёння не склалася сітуацыя для таго, каб падвышаць пенсійны ўзрост, хай будзе так. Але трэба пагадзіцца, што яшчэ і ільготы пры гэтым атрымоўваць – гэта ніяк немагчыма”, – сказаў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў адмысловую ўвагу на той факт, што ўсячэнне неабгрунтаваных ільгот – гэта не капрыз, а аб`ектыўная рэальнасць. “Я хацеў бы, каб усе ў нашай краіне мелі ільготы. Калі б у Беларусі было як у Эміратах, дзе ёсць нафта і вялікія грашовыя рэсурсы, я б штогод даваў людзям па $5 тыс., як гэта робяць у некаторых арабскіх дзяржавах. Але ў нас гэтага зрабіць немагчыма. Упарадкаванне льгот – гэта не капрыз, а аб`ектыўная рэальнасць, якая сёння складаецца. Калі мы будзе дзейнічаць па-папулісцку, то праз 5 гадоў краіну не пазнаеце – яна будзе разваленая, эканоміка будзе разбураная”, – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым у Беларусі будзе распрацаваны празрысты механізм падавання адраснай сацыяльнай дапамогі, заявіў Лукашэнка. “Цяпер ідзе падрыхтоўка адпаведнага ўказу. Мы дадзім падтрымку тым, хто ў гэтым сапраўды патрабуецца, у тым ліку ветэранам, інвалідам. Там, дзе дзяржава і эканоміка здольныя вытрымаць, мы будзем падаваць падтрымку людзям”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, такі падыход прадыктаваны наяўнай рэальнасцю. “Не могуць у нашай краіне з насельніцтвам 10 млн. карыстацца льготамі каля 7,5 млн. чалавек. Ніводная краіна гэтага не вытрымае, бо меншая частка насельніцтва працуе на другую, буйнейшую. Гэтага быць не павінна. Я упэўнены, што грамадства падтрымае такія нашы дзеянні”, – сказаў ён.

Пры гэтым ён дадаў, што асобныя льготы існуюць у Беларусі яшчэ з сталінскіх часоў. “Куды ні капні – усюды льготы. Усе іншыя краіны гэтую праблему ўжо даўно вырашылі”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў: вызваленыя ў выніку ўпарадкавання льгот грашовыя сродкі пойдуць на падтрымку дзяцей і паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі.

Калі нас бяруць за горла…

Адказваючы на пытанні журналістаў, прэзідэнт аспрэчыў выказванні асобных палітыкаў пра тое, што, развіваючы супрацоўніцтва з Іранам, Беларусь можа аддаліцца ад Расеі. “Толькі калі Расея сама захоча гэтага аддалення, яно адбудзецца. Калі нас бяруць за горла і другім разам перакрываюць дыханне, то, натуральна, мы павінны неяк на гэта рэагаваць”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама падкрэсліў: развіццё беларуска-расейскіх стасункаў сёння залежыць ад пазіцыі Расеі. “Расея выдатна разумее, што мяч на яе боку”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што 45% таваразвароту Беларусі прыходзіцца на Расею і 45% – на Еўразвяз. “Гэта занадта вялікая залежнасць, і нам трэба шукаць новыя рынкі. Іран закупляе тавараў на $60 млрд. у год. Чаго б Ірану не купляць і нашы тавары? Калі нам прапаноўваюць выгодныя сумесныя праекты, то чаму мы павінны адмаўляцца ад іх і бачыць у гэтым нейкае аддаленне ад Расеі”, – дадаў кіраўнік Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь пераадольвае крызісныя з`явы, і трэба прымаць, як дадзенасць, суверэнны курс беларускай дзяржавы. “Расейцы, украінцы і беларусы – гэта фактычна адзін народ, які нікому не атрымаецца падзяліць”, – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: