Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новыя фатаграфіі з працэсу над актывістамі «Маладога Фронту» 16:25, 28/05/2007
Каля Савецкага суду Менска, дзе праходзіць працэс па справе актывістаў “Маладога Фронту”, працягваюцца акцыі пратэсту. Каля будынка суду знаходзяцца блізу двух сотняў чалавек, якія трымаюць у руках партрэты падсудных “маладафронтаўцаў” і практычна бесперапынку свішчуць у свісткі і скандуюць “Свабоду!”. Насупраць уваходу на дрэвах вісіць вялізная расцяжка “Рукі прэч ад “Маладога Фронту”. Будынак суду ачэплены супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП).