Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У суд адмаўляюцца з’яўляцца сведкі абвінавачвання 13:45, 28/05/2007
У судзе Савецкага раёна Менска абвешчаны 45-хвілінны перапынак. У першай частцы судовага паседжання былі заслуханыя паказанні сведак абвінавачвання. Аднак з 19 сведак абвінавачвання ў суд з`явіліся ўсяго сем чалавек. Больш за тое, па словах прысутных у зале суду юрыстаў, людзі, якія сведчылі супраць актывістаў “Маладога Фронту”, самі былі сябрамі гэтай арганізацыі шмат гадоў таму і не могуць кампетэнтна судзіць пра яе дзейнасць.
Крымінальная справа супраць Змітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага, і Насты Палажанкі ўзбуджаная за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі па артыкуле 193-1 КК РБ.
Чатыры разы моладзевы рух рабіў спробу зарэгістравацца і чатыры разы атрымліваў адмову. Апошнім разам Упраўленне юстыцыі Менгарвыканкама спаслалася на неадпаведнасці ў статуце і адмовіла “Маладому Фронту” ў дзяржаўнай рэгістрацыі напярэдадні судовага працэсу.