Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Багданкевіч: «Мне не зразумелая паніка Лукашэнкі»
14:02, 28/05/2007

Экс-старшыня Нацыянальнага Банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч не разумее тую “паніку”, якую ўстроіў Аляксандр Лукашэнка вакол тэмы адсутнасці ў бюджэце грошай. Не зусім зразумелая Багданкевічу і просьба аб крэдыце, з якой беларускі ўрад неаднаразова звяртаўся да ўрада Расейскай федэрацыі.

“Калі верыць нашай афіцыйнай статыстыцы, мне цяжка зразумець паніку А.Лукашэнкі”, – сказаў у інтэрв`ю АФН Багданкевіч, каментуючы чарговыя заявы А.Лукашэнкі.

Нагадаем, што ў мінулую пятніцу, 25 траўня, Лукашэнка з Берасцейскай вобласці адправіў чарговы пасыл у бок Крамля, папрасіўшы Расею “не браць яго за горла”.

“Сёння дзяржава пухне ад грошай: прафіцыт бюджэту – 1,5 трлн. рублёў. І у гэты час ён (Лукашэнка) пазбаўляе льгот пенсіянераў інвалідаў, чарнобыльцаў. Я не разумею гэтай палітыкі”, – заявіў экс-кіраўнік Нацбанку Беларусі.

“Гэта значыць, што ён (Лукашэнка) сумняваецца ў правільнасці дадзеных пра стан бюджэту”, – выказаў здагадку Багданкевіч.

“Калі прыбыткі перавышаюць выдаткі, і гэтыя грошы ляжаць мёртвым грузам, да чаго гэтая паніка? Які можа быць крэдыт, які выпрошваюць у Расеі? Крэдыт ва ўсім свеце просяць пад дэфіцыт, а не пад прафіцыт бюджэту”, – падкрэсліў Багданкевіч.

Па яго словах, на гэтым фоне яшчэ больш незразумелая сітуацыя складаецца вакол аплаты Беларуссю за спажываны газ. Нагадаем, што беларускі бок аплачвае толькі 55% аб`ёму газу, які пастаўляецца.

“Доўг за газ назапашваецца. А чаму? З прадпрыемстваў, насельніцтва спаганяецца поўны кошт за спажываемы газ. Значыць, ёсць магчымасць заплаціць. Чаму тады ААТ “Белтрансгаз” не плаціць?” – задае цалкам заканамерныя пытанні экс-кіраўнік Нацбанку.
“Я не разумею гэтай палітыкі: раз ужо з сваіх спажыўцоў увесь кошт спагналі, купіце на біржы даляры і расейскія рублі і заплаціце”, – менавіта такім бачыць Багданкевіч развязанне гэтай праблемы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: