Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя: Студэнтам раздалі апошнія льготныя квіткі (Фота) 12:01, 28/05/2007
25 траўня актывісты БУНТ`у правялі ў цэнтры Менску акцыю, скіраваную супраць адмены ільготаў на праезд для студэнтаў і школьнікаў. Некалькі маладзёнаў разгарнулі ля кінатэатру "Кастрычнік" і станцыі метро "Няміга" плакат "Правительство отменило льготы! БЕСПЛАТНО! Типография раздет лишние билеты!» і пачалі раздачу бясплатных ільготных талончыкаў.
Людзі цікавіліся, што адбываецца. У адказ атрымлівалі льготны квіток і падрабязны расповяд пра "новаўвядзенне" Лукашэнкі. Усяго пад час акцыі было раздана 300 квіткоў.
Што паказальна, ні адзін чалавек, які зацікавіўся акцыяй, не выказаўся ў падтрымку ўрада. Людзі абураліся, казалі пра неабходнасць актыўных дзеянняў. Цікава таксама, што многія ўвогуле не ведалі пра прыняцце закона аб адмене ільготаў, што сведчыць пра недахоп інфармацыі ў моладзевым асяродку пра сітуацыю ў краіне, -- адзначылі пасля акцыі моладзевыя актывісты.