Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Берасці дазволілі пікеты супраць адмены льгот
17:07, 28/05/2007

Пікет у абарону льгот правядуць Берасцейскія гарадскія арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Берасцейскі гарвыканкам даў дазвол на правядзенне пікету 1 чэрвеня на стадыёне “Лакаматыў”. Мэта правядзення пікету: “Прыцягнуць увагу грамадзян да праблем дзяцінства, а таксама спрыяць арганізацыі зацікаўленых грамадзян для абароны інтарэсаў дзяцей у сувязі з магчымай адменай ільгот дзецям і іх бацькам”. Варта нагадаць, што гарадскія арганізацыі ПКБ і БСДП падавалі заяўку на пікет яшчэ да прыняцця “палатай прадстаўнікоў” Закона “Аб упарадкаванні льгот”. Аднак ні хваляванні грамадскасці, ні сабраныя подпісы за захаванне льгот, ні іншыя акцыі не паўплывалі на рашэнне “парламентароў”.

Каментуюць дадзеную сітуацыю: адказныя за правядзенне пікету Людміла Дзенісенка (першы сакратар Берасцейскага гаркама БКБ) і Ігар Маслоўскі (старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП):

“Улады зрабілі дзецям падарунак да Сусветнага дня абароны дзіцяці. Дарма імкнуцца штатныя і няштатныя прапагандысты, заяўляючы, што, маўляў, ва ўсіх краінах ільготы адмянілі. Льготны праезд для школьнікаў і студэнтаў дзейнічае ў абсалютнай большасці краін свету, прычым круглы год і нават на авіярэйсы. Гэта ж тычыцца пенсіянераў і іншых катэгорый грамадзян. Неўзабаве мы маем намер ініцыяваць зварот у Канстытуцыйны суд з патрабаваннем адмяніць дадзены Закон, бо ён не адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Згодна з асноўным законам краіны Рэспубліка Беларусь з`яўляецца сацыяльнай дзяржавай. Пазбаўляючы ільгот насельніцтва мы губляем статус сацыяльнай дзяржавы. Дазвол улад у правядзенні пікету кажа пра наяўнасць дадзенай праблемы ў грамадстве”, – заявіў Ігар Маслоўскі.

“Мы катэгарычна выступаем супраць пазбаўлення льгот насельніцтва. Паводле афіцыйнай статыстыкі эканоміка развіваецца, якасць жыцця паляпшаецца, навошта ж тады адмяняць ільготы ў тых, каму яны так патрэбныя? Заклікаем усіх берасцейцаў, прыйсці 1 чэрвеня на пікет і выказаць сваё стаўленне да адмены льгот. Мы маем намер працягнуць збор подпісаў за адмену гэтага Закона.

Зазначу, што “дэпутаты” пра сябе не забываюць. У мінулым месяцы ім была падвышаная зарплата. Асобна хачу адзначыць берасцейскіх дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў” Алега Вялічку, Святлану Гіль і Валянціну Качан, якія дружна прагаласавалі за так званае упарадкаванне льгот”, – пракаментавала Людміла Дзенісенка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: