Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасадар ЗША: «Беларускія ўлады дэманструюць некаторы прагрэс, але гэтага недастаткова» 10:02, 28/05/2007
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт лічыць Кангрэс дэмакратычных сілаў (КДС) Беларусі "вельмі цікавай падзеяй". "Мне было цікава ўбачыць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, пачуць іх абмеркаванне і дэбаты пра далейшую дзейнасць", – сказала дыпламатка ў інтэрв`ю БелаПАН. К. Сцюарт таксама дадала: яна вельмі рада, што беларуская апазіцыя атрымала магчымасць правесці КДС на тэрыторыі сваёй краіны.
Кажучы пра супярэчнасці ў дэмакратычнай кааліцыі, амбасадарка адзначыла, што гэта – нармальная сітуацыя, і КДС скліканы для таго, каб абмяркоўваць, спрачацца і прымаць рашэнні.
К.Сцюарт падкрэсліла, што пакуль не будуць вызваленыя ўсе беларускія палітвязні, нельга казаць пра змену стасункаў паміж Беларуссю і ЗША, а таксама пра адмену ўведзеных у дачыненні Беларусі санкцый. "ЗША вельмі рады, што былі вызваленыя трое палітвязняў (Мікалай Статкевіч, Павал Севярынец і Кацярына Садоўская. – БелаПАН.), але мы чакаем і заклікаем да вызвалення ўсіх палітвязняў", – заявіла амбасадарка. Па словах К.Сцюарт, беларускія ўлады дэманструюць некаторы прагрэс па выкананні ўмоў ЕЗ і ЗША, але гэтага пакуль недастаткова для пачатку паўнавартаснага дыялогу.