Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сямашка: Прадпрыемствы павінны радыкальна абнавіць асноўныя фонды
11:12, 28/05/2007

Для падтрымкі цяперашніх высокіх тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП), а таксама забеспячэння прыросту аб’ёмных паказчыкаў вытворчасці прадукцыі і яе якасці, падвышэння канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі на рынку, прадпрыемствы павінны радыкальна абнавіць свае асноўныя фонды. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Сямашка, адказваючы ў “парламенце” на пытанні “дэпутатаў”.

“Мы падышлі сёння да таго этапу, калі шматлікія нашы прадпрыемствы працуюць на 100% магутнасці. Для СНД гэта ўнікальная сітуацыя. Для таго каб рухацца далей, нам трэба рэзка абнавіць асноўныя фонды”, – падкрэсліў ён.

У.Сямашка адзначыў, што згодна з прынятай у Беларусі інвестыцыйнай праграмай, практычна кожнае прадпрыемства цягам чатырох гадоў павінна радыкальна абнавіць свае фонды і стварыць новы ўчастак або вытворчасць.

“Напружыцца павінны ўсе. Мы здольныя вырашаць буйныя праекты. Вось да 3 ліпеня мы будзем запускаць вытворчасць бясшоўных халаднакатных труб у Жлобіне. Гэта праект аб`ёмам прыкладна 220 мільёнаў даляраў”, – дадаў ён.

Ён таксама адзначыў, што цяпер ужо рэалізуюцца буйныя праекты: на Наваполацкам НПЗ (кошт – 730 мільёнаў даляраў), Мазырскім НПЗ (590 мільёнаў даляраў), МТЗ (680 мільёнаў даляраў), Мазе (310 мільёнаў даляраў), “Паліміры” (850 мільёнаў даляраў), “Гродна Азоце” – (1,2 мільярда даляраў).

Акрамя таго, У.Сямашка звярнуў увагу на той факт, што наяўная ў Беларусі сістэма падаткаў не стымулюе рост вытворчасці тавараў народнага спажывання. “Таму ўрадам распрацаваны праект указу па стымуляванні вытворчасці тавараў народнага спажывання. Я думаю, што цягам траўня–чэрвеня мы яго дапрацуем”, – дадаў ён, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: