Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пазачарговыя выбары ва Украіне адбудуцца 30 верасня 12:16, 28/05/2007
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэм`ер Віктар Януковіч і спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Мароз дамовіліся, што пазачарговыя парламенцкія выбары адбудуцца 30 верасня. Пра гэта яны паведамілі ў сумеснай заяве для прэсы пасля завяршэння палітычных кансультацый у Сакратарыяце Прэзідэнта, якія цягнуўся больш за 7 гадзін.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў іх, у кіраўніцтва дзяржавы, ёсць годная навіна для гэтага вялікага дня – Святой Сёмухі.
"Цяпер мы можам сказаць, што палітычны крызіс завершаны", – сказаў Прэзідэнт.
Па яго словах, цяпер яны могуць сказаць, што пасля працяглых і нялёгкіх кансультацый знойдзенае кампраміснае рашэнне, якое дазволіла з`явіцца дакументу, які ўрэгулюе крызіс.
Юшчанка паведаміў, што бакі лічаць, што ўрэгуляваць крызіс магчыма шляхам правядзення датэрміновых выбараў, якія адбудуцца 30 верасня.