Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Махмуд Ахмадзінежад: «У цёплых стасункаў Ірана і Беларусі ёсць ворагі»
11:14, 28/05/2007

Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад перакананы, што ніякі знешні ўплыў не здольны сапсаваць стасункі Ірана і Беларусі. "Ніякі знешні ўплыў не здольны сапсаваць нашы стасункі, пры такіх стасунках бакі не гандлююцца", – заявіў М.Ахмадзінежад у інтэрв`ю беларускаму тэлебачанню, якое транслявалася ў нядзелю ўвечары.

Прэзідэнт Ірана лічыць, што "ў цёплых стасункаў Ірана і Беларусі ёсць ворагі, але яны нічога не здольныя зрабіць".

Ён падкрэсліў, што "нашы народы самастойныя і павінны падтрымліваць адзін аднаго", паведамляе “Інтрэфакс”.

Кажучы пра беларуска-іранскія стасункі, М.Ахмадзінежад зазначыў, што "з палітычнага пункту гледжання нашы стасункі знаходзяцца на высокім узроўні, мы павінны зрабіць усё магчымае, каб на гэты ўзровень выйшлі нашы і гандлёва-эканамічныя стасункі".

"Ні я, ні беларускае кіраўніцтва незадаволенае цяперашнім таваразваротам. У абедзвюх краін ёсць вялікі патэнцыял і магчымасці, каб павялічыць таваразварот у некалькі разоў", – сказаў прэзідэнт Ірана.

"Цяпер мы закладваем першыя камяні ў нашы гандлёва-эканамічныя стасункі. І дзень за днём робім усё магчымае, каб яны развіваліся ўсё больш", – адзначыў М.Ахмадзінежад.

"Мы дасягнулі сумесных пагадненняў па энергетыцы, капіталаўкладаннях, інвестыцыях, а таксама ў галіне гандлю, адукацыі, навуковых даследаванняў, транспарту і банкаўскіх сувязях", – сказаў ён.

М.Ахмадзінежад знаходзіўся з афіцыйным візітам у Беларусі 21–22 траўня.

Падчас знаходжання ў Менску прэзідэнт Ірана сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, першым віцэ-прэм`ерам урада Беларусі Уладзімірам Сямашкам, спікерам палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Канаплёвым.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: