Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Працяг суду над актывістамі «Маладога Фронту» – заўтра, у 15.00 17:33, 28/05/2007
Суд над актывістамі “Маладога Фронту” працягнецца заўтра, у 15.00. Верагодна, будзе вынесены прысуд. Сёння былі заслуханыя сведкі, выступілі адвакаты і дзяржаўны абвінаваўца, а таксама сказалі “апошняе слова” актывісты “Маладога Фронту”.
Крымінальная справа супраць Змітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага, і Насты Палажанкі ўзбуджаная за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі па артыкуле 193-1 КК РБ.
Чатыры разы моладзевы рух рабіў спробу зарэгістравацца і чатыры разы атрымліваў адмову. Апошнім разам Упраўленне юстыцыі Менгарвыканкама спаслалася на неадпаведнасці ў статуце і адмовіла “Маладому Фронту” ў дзяржаўнай рэгістрацыі напярэдадні судовага працэсу.
Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў аштрафаваць актывістаў “Маладога Фронту” Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Насту Палажанку і Змітра Хведарука на суму ў 500 базавых велічынь (15.500.000 беларускіх рублёў – 7.242 даляраў ЗША) кожнага.