Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пленэр у абарону кляштара бэрнардынаў (Фота) 10:27, 29/05/2007
«Здесь рисовать нельзя, здесь православный храм!» — мастакоў ад працы адрывалі міліцыянты. Пасьля ўвязалася доўгая дыскусія з журналістамі, мінакамі. Міліцыянты паніклі й урэшце сьціхлі. Пленэр пачаўся.
Мастацкая акцыя ў абарону кляштара Бэрнардынаў і Касьцёла сьв. Язэпа сабрала блізу 30 мастакоў — аматараў і прафэсіяналаў, рознага веку, перакананьняў, і чалавек 50 назіральнікаў, паведамляе “Наша Ніва”. Малявалі таксама па-рознаму: дзеці корпаліся на асфальце разнакаляровымі крэйдачкамі, нехта вымалёўваў на пляншэтах алоўкам ці мастацкім вуглём, хтосьці — каляровымі алоўкамі на ватманах. Разынкай быў мальбэрт пад графіці. За гадзіну працы графітчыкаў мальбэрт пераўтварыўся ў крычачы плякат з выглядам Касьцёлу й надпісамі ў стылі графіці: «Bowling? Bar?»
Пленэр адкрыў мноства страчаных талентаў. Моладзевыя актывісты Андрусь Саротнік, Андрэй Ігнатовіч маглі б стаць сапраўднымі мастакамі, калі б не заняліся палітыкай. Упершыню ў падобнай акцыі прыняў удзел і студэнт-бэльгіец Менскай музычнай вучэльні. Ён стварыў карціну, якую без утрыраваньня можна параўнаць з творамі сусьветных клясыкаў...
Апроч моладзі БНФ, студэнтаў мастацкіх вучэльняў і беларускіх дзетак, былі студэнты журфака, некаторыя блогеры, коласаўскія ліцэісты. На 10 хвілін павітаў «мастакоў» і ўласна амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан.
Кожнаму ўдзельніку дасталася сьвежа выдруканая паштоўка з калекцыі Партыі БНФ (першая была карціна мастака Алеся Марачкіна, другая — плякат «Голосуем з інтеллект», на якім намаляваны Лукашэнкам з томікам “вершаў” Васіля Быкава) — у абарону кляштару бэрнардынаў, зробленая па матывах Сальвадора Далі.