Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Барацьба з беспакаранасцю забойстваў журналістаў
11:30, 29/05/2007

Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ), пачала глабальную кампанію супраць беспакаранасці забойстваў журналістаў і супрацоўнікаў сродкаў інфармацыі. Пра гэта было абвешчанае ў Маскве на спецыяльнай сесіі Сусветнага кангрэсу МФЖ, у якім узялі ўдзел больш як 500 прадстаўнікоў сусветнай журналісцкай супольнасці.

Усевалад Багданаў, старшыня Саюза журналістаў Расеі аддаў належнае 215 расейскім журналістам, забітым з 1990 года. Ён заклікаў расейскія ўлады пакласці канец беспакаранасці вінаватых у гэтых забойствах.

Паводле дакладу “Забойства весніка” (“Killing the Messenger”), апублікаванаму ў сакавіку 2007 года Міжнародным інстытутам бяспекі навін (INSI), больш як 1000 журналістаў ва ўсім свеце былі забітыя за апошнія 10 гадоў, але толькі ў 27 выпадках забойцы былі пакараныя, адзначае МФЖ.

Генеральны сакратар МФЖ Айдан Уайт, які старшынстваваў на канферэнцыі, сказаў: “Правал у справе выяўлення і прыцягнення да адказнасці забойцаў журналістаў збольшага выкліканы карупцыяй і некампетэнтнасцю. Найбольш важнай прычынай, аднак, з’яўляецца адсутнасць ва ўлады палітычнай волі да абароны журналістаў і свабоды слова”.

Міклаш Харашці, прадстаўнік па свабодзе СМІ Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), назваў галоўнымі прычынамі забойстваў журналістаў абыякавасць улад і крыміналізацыю журналістыкі. Харашці заклікаў да стварэння спецыяльнага міжнароднага органа для расследавання забойстваў журналістаў. Ён таксама заклікаў урады выключыць паклёп і абразы з колькасці дзеянняў, за якія прадугледжаная крымінальная адказнасць. Міклаш Харашці заявіў, што неабходна ўвесці крымінальную адказнасць за публічныя заклікі да нападу на журналістаў.

Айдан Уайт абвясціў, што ў сувязі з жорсткім забойствам у кастрычніку 2006 года аглядальніка расейскай “Новой газеты” Ганны Паліткоўскай была сфармаваная кааліцыя журналісцкіх саюзаў і арганізацый, якія абараняюць свабоду друку, якая павінна стварыць міжнародную камісію па расследаванні акалічнасцяў смерці журналістаў у Расеі.

У МФЖ уваходзяць больш як 500 тысяч журналістаў ва ўсім свеце, інфармуе ІА ПРИМА-News.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: