Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нам пагражае дэфіцыт
10:30, 29/05/2007

Як паведамілі “Інтэрфаксу” ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Беларусі, цяпер разглядаецца магчымасць пашырэння спісу будматэрыялаў, аб`ёмы паставак якіх на ўнутраны рынак усталёўваюцца ўрадам. Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра ўвядзенні ў практыку размеркавання паміж унутранымі спажыўцамі аб`ёмаў усіх найбольш запатрабаваных будматэрыялаў: сценавых матэрыялаў, сілікатнай і керамічнай цэглы, блокаў з ячэістага бетону, а таксама мінералаватных пліт, піша “Экономическая газета”.

Цяпер Савет Міністраў сваёй пастановай усталёўвае гадавыя аб`ёмы паставак спажыўцам рэспублікі цэменту і друзу. Так, пастановай вызначанае, што ў 2007 г. беларускія прадпрыемствы прамысловасці будаўнічых матэрыялаў паставяць на ўнутраны рынак 3,699 тыс. тон цэменту і 12,5 млн. тон друзу. Гэтыя аб`ёмы размяркоўваюцца паміж рэгіёнамі і рэспубліканскімі спажыўцамі гэтай прадукцыі, для кожнага прадпрыемства-вытворцы ўсталёўваецца заданне па раўнамернай на працягу года адгрузцы вырабленай прадукцыі.

У Мінбудархітэктуры дадалі, што таксама разглядаецца варыянт усталявання ўрадам адзінай цаны на цэмент для ўнутранага спажывецкага рынку. Па гэтай цане цэмент павінен будзе адпускацца ў гандлёвых арганізацыях усіх форм уласнасці. У выпадку завышэння цаны на цэмент да арганізацый будуць ужывацца меры адказнасці.

Пастаўкі на ўнутраны спажывецкі рынак цэменту і іншых будаўнічых матэрыялаў будуць павялічаныя за кошт пераразмеркавання экспарту. Такое рашэнне было прынятае на нядаўняй сустрэчы прадстаўнікоў будаўнічага комплексу і гандлю.

Як адзначылі ў Мінбудархітэктуры, была дасягнутая дамоўленасць пра тое, што Мінгандль і Белкаапсаюз удакладняць запатрабаванні спажывецкіх рынкаў рэгіёнаў рэспублікі ў будаўнічых матэрыялах, будуць складзеныя новыя графікі адгрузкі гэтай прадукцыі, павялічаныя аб`ёмы паставак. Мінбудархітэктуры ўжо атрымала планы з удакладненымі аб`ёмамі паставак на травень, і з гэтага тыдня заводы-вытворцы будуць па іх адгружаць прадукцыю.

“Мы павялічым аб’ёмы паставак будматэрыялаў на ўнутраны рынак за кошт экспарту”, – патлумачылі ў Міністэрстве, падкрэсліўшы, што другога варыянту няма праз абмежаваныя вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў.

Па словах спецыялістаў Міністэрства, цяпер вытворцы цэменту выконваюць план паставак гэтага матэрыялу на ўнутраны спажывецкі рынак на 130% (першапачатковая квота на прадпрыемствы гандлю ў гэтым годзе вызначаная ў памеры 200 тыс. тон – ІФ). “Гэта значна больш, чым у 2006 г., і амаль у 2 разы больш, чым у 2005-м”, – зазначылі яны.

Акрамя таго, плануецца цалкам выключыць прыватныя фірмы-пасярэднікі. У Міністэрстве адзначылі, што “ўсякага роду перакупшчыкі і нацэншчыкі падаграваюць попыт насельніцтва на цэмент”. Арганізацыі гандлю будуць працаваць наўпрост з падведамнымі Міністэрству прадпрыемствамі, дадалі там.

Каментуючы перабоі з прапановай будаўнічых матэрыялаў, якія ўзнікаюць у рознічным гандлі, спецыялісты Міністэрства сказалі, што цяпер аб`ём выпуску будматэрыялаў адпавядае тым паказчыкам, якія неабходныя для цяперашніх аб`ёмаў будаўніцтва ў краіне, але нешта трэба пастаўляць і на экспарт. У адрозненне ад продажу на ўнутраным рынку пры экспарце прадпрыемствы могуць атрымоўваць прыбытак. Гэтыя сродкі яны могуць накіраваць на кампенсаванне росту цэнаў на энерганосьбіты, а таксама на развіццё вытворчасці.

Ажыятажны попыт на цэмент сыдзе ўжо ўвосень, бо павялічацца аб`ёмы вытворчасці, а таксама пачнуць зніжацца аб`ёмы будаўніцтва ў рэспубліцы. У Міністэрстве нагадалі, што да канца гэтага года ў Беларусі будуць павялічаныя аб`ёмы вытворчасці цэменту прыкладна на 700 тыс. тон. Там растлумачылі, што плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новыя печы на Беларускім цэментавым заводзе (Магілёўская вобласць) увосень і на “Кричевцементношифер” (Магілёўская вобласць) да канца гэтага года. “З 2008 г. вастрыня праблемы з набыццём цэменту ў рознічнай сетцы знікне і будуць адноўленыя сярэднегадавыя паказчыкі па экспарце цэменту, характэрныя для мінулых гадоў – 500-600 тыс. тон (у гэтым годзе першапачаткова планавалася одгрузіць на экспарт 400 тыс. тон)”, – адзначылі ў Міністэрстве.

Як стала вядома “Інтэрфаксу”, у шэрагу рэгіёнаў адзначаюцца перабоі з наяўнасцю ў рознічнай сетцы такіх будаўнічых матэрыялаў, як цэмент, керамічная і сілікатная цэгла. Там заявілі, што выдзеленых квот на гэты матэрыял адназначна бракуе, каб цалкам задаволіць наяўны на спажывецкім рынку попыт. У асобных рэгіёнах мясцовыя ўлады рэкамендуюць прадпрыемствам гандлю закупляць даражэйшы імпартны цэмент (напрыклад, украінскі і расейскі) або выдаваць на рукі фіксаваную колькасць цэменту. Калі пакупнік паказвае дакумент, які пацвярджае, што ён вядзе будаўніцтва нейкага аб`екта, яму адпускаюць неабходную колькасць гэтага матэрыялу.

Між іншым, як паведамілі «Інтэрфаксу» ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Беларусі, спецыялісты КДК цяпер правяраюць працу вытворцаў будматэрыялаў і спецыялізаваных арганізацый гандлю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: