Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадар ЗША: Толькі пасьля вызвалення ўсіх палітзьняволеных будуць магчымыя перамовы зь беларускімі ўладамі
16:30, 29/05/2007

Прысутныя на месцы падзеі перад Савецкім судом Менска замежныя дыпляматы ў інтэрвію “Радыё Свабода” пракамэнтавалі прысуд актывістам “Маладога Фронта”. Амбасадар ЗША Карэн Сьцюарт выказала надзею, што ў хуткім часе могуць выйсьці на волю палітвязьні, у тым ліку лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Пасьля таго, як будуць вызваленыя ўсе палітзьняволеныя, будуць магчымыя перамовы зь беларускімі ўладамі аб прывядзеньні беларускага заканадаўства ў адпаведнасьць нормам міжнароднага права, зазначыла сп-ня Сьцюарт.

Кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску Оке Пэтэрсан заявіў, што артыкул 193 Крымінальнага кодэксу выкарыстоўваецца ўладамі як рычаг ціску выбарачна супраць асобных грамадзянаў.

Нагадаем, што 4 жніўня 2006 году былі абвешчаныя прысуды сябрам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Як і актывісты “Маладога фронту”, яны былі абвінавачаныя паводле артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу “Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Аляксандар Шалайка і Эніра Браніцкая былі асуджаныя на 6 месяцаў пазбаўленьня волі, Цімафей Дранчук – на год калёніі агульнага рэжыму, Мікола Астрэйка – на два гады калёніі агульнага рэжыму.

15 верасьня 2006 году лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Дзьмітры Дашкевіч быў асуджаны паводле артыкулу 193-1 да 1 года і 6 месяцаў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Суд Савецкага раёну Менску сёньня прысудзіў актывісту “Маладога фронту” Зьмітру Хведаруку штраф памерам 1 мільён 240 тысячаў беларускіх рублёў ( 578 даляраў ЗША), яго паплечнікам Алегу Корбану, Аляксею Янушэўскаму і Барысу Гарэцкаму - па 930 тысячаў рублёў (433 даляры) кожнаму. Актывістка “Маладога фронту” Наста Палажанка атрымала папярэджаньне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: