Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка можа дапамагчы Расеі. Але гэта дорага каштуе 13:25, 29/05/2007
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што, развіваючы вайсковае супрацоўніцтва, Беларусь і Расея здольныя знайсці адэкватны адказ на спробы размяшчэння элементаў СРА ў Еўропе. "Расея толькі ў саюзе з Беларуссю можа знайсці самы адэкватны і асіметрычны адказ на размяшчэнне СРА ў Еўропе", – заявіў А.Лукашэнка ў аўторак у Менску, сустракаючыся з дэлегацыяй Сібірскай федэральнай акругі РФ на чале з губернатарам Краснаярскага краю Аляксандрам Хлапоніным.
“Мы гатовыя з Расеяй сыграць сваю ролю ў сувязі з тым, што амерыканцы спрабуюць размясціць у Еўропе адпаведныя сістэмы. Лічу, што гэта абсалютна недапушчальна”, – падкрэсліў А.Лукашэнка.
Адзначыўшы важнасць узаемадзеяння дзвюх краін у развязанні дадзенай праблемы, беларускі кіраўнік заявіў, што “вайскоўцы Расеі пра гэта ведаюць”, паведамляе “Інтэрфакс”.
“Мы маглі б прамаўчаць, але мы адкрыта кажам, што гэта наша зона адказнасці. Мы стварылі адзіную групоўку, і мы будзем выконваць сваю ролю, як і абяцалі”, – сказаў кіраўнік Беларусі.
Па яго словах, "беларускае войска сёння, абапіраючыся на расейскае, можа вельмі шмат". "У адзіночку гэта зрабіць цяжка. У той самы час Расея без беларускага войска на Захадзе абсалютна нічога не зробіць, таму што за Масквой да Захаду ў Расеі нічога няма", – заявіў А.Лукашэнка.
Па яго словах, "гэта дорага каштуе, але акрамя вайскоўцаў, гэтага ніхто не ўлічвае".