Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Gazetа Wyborczа»: Беларускі рэжым адкручвае гайкі
13:48, 29/05/2007

«Беларускі рэжым адкручвае гайкі» – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскай «Gazety Wyborczej», прысьвечаны працэсу над актывістамі арганізацыі «Малады фронт».

«Gazetа Wyborczа» піша, што за прыналежнасьць да незарэгістраванай арганізацыі «беларускі рэжым заўсёды без ваганьняў садзіў у турмы». А гэтым разам «пракурор запатрабаваў толькі штрафу».

«Гэтым разам міліцыянты таксама ня зьбілі і не разагналі некалькі сотняў маніфэстантаў, якія перад будынкам суду дамагаліся вызваленьня сваіх паплечнікаў. Рэжым апынуўся ў цяжкай сытуацыі і таму становіцца больш мяккім», – падае штодзёньнік меркаваньні экспэртаў.

«Wyborczа» называе таксама «абсурдным» абвінавачаньне на адрас актывістаў Маладога Фронту, бо арганізацыю «неаднаразова спрабавалі афіцыйна зарэгістраваць», паведамляе «Радыё Свабода».

«Пасьля таго, як у вязьніцы апынуліся Севярынец, Дашкевіч і Фінькевіч, назіральнікі мелі ўсе падставы меркаваць, што ўчорашні працэс будзе «канчатковай расправай над апазыцыйнай групай, якую ненавідзіць Лукашэнка. Калі стала вядома, што актывістам пагражае толькі штраф, прысутныя былі шакаваныя », – піша газэта.

Паводле «Wyborczej», гэта можа азначаць «пачатак гандлю з Захадам».

«Сталае пагаршэньне эканамічнай сытуацыі пасьля таго, як Расея падвысіла цэны на энэрганосьбіты, пазбаўляе Лукашэнку самаўпэўненасьці», – піша газэта.


камэнтароў: 33

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: