Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мазырскі НПЗ працуе з стратамі
10:16, 29/05/2007

Беларускае ААТ “Мазырскі НПЗ” па выніках працы ў красавіку атрымаў страты ў памеры 5 мільёнаў даляраў, паведаміў ПРАЙМ-ТАСС прадстаўнік нагляднага савета ААТ. У той самы час, адзначыў ён, па выніках працы ў першым квартале цяперашняга года Мазырскі НПЗ атрымаў прыбытак у памеры 2,5 мільёнаў даляраў.

“Пагаршэнне фінансавай сітуацыі абумоўленае некалькімі фактарамі. Найперш, з сакавіка рэзка – у 8 разоў – да 3 мільёнаў даляраў павялічыліся адлічэнні ў інавацыйны фонд канцэрна “Белнафтахім”. Акрамя таго, завод пастаўляе на “Палімір” прадукцыю нафтаперапрацоўкі ў 2 разы ніжэй сабекошту. Нарэшце, па-ранейшаму стратнымі застаюцца пастаўкі на ўнутраны рынак: на кожнай тоне нафтапрадуктаў завод губляе каля 80 даляраў, а экспартныя пастаўкі не дазваляюць пакрыць страты”, – падкрэсліў суразмоўца.

Мазырскі НПЗ у красавіку закупляў расейскую нафту па 349,69 даляраў за тону. Сярэднеўзважаная цана экспартаваных нафтапрадуктаў у красавіку склала 432 даляры за тону. Усяго прадпрыемства перапрацавала 936 тысяч тон нафты, у тым ліку былі перапрацаваныя 550 тысяч тон нафты, закупленай за кошт уласных і крэдытных сродкаў.

Паводле дадзеных, атрыманых у профільнай дзяржструктуры, ААТ “Нафтан” па выніках працы ў красавіку атрымаў прыбытак у памеры каля 500 тысяч даляраў. Лепшыя вынікі працы “Нафтана”, па словах суразмоўцы, абумоўленыя ніжэйшымі выдаткамі пры экспарце нафтапрадуктаў (гэтае прадпрыемства знаходзіцца бліжэй да партоў, чым Мазырскі НПЗ), а таксама наменклатурай экспартаванай прадукцыі: “Нафтан” пастаўляе на экспарт больш масел, экспартная пошліна на якія значна ніжэйшая, чым на светлыя нафтапрадукты.

У Беларусі з 1 сакавіка ўказам № 117 акцызы на рэалізаваныя на ўнутраным рынку нафтапрадукты падвышаныя ў 2,4 разы. З 1 красавіка ўведзеныя дзяржсубсідыі для перапрацоўшчыкаў нафты, сума якіх вылічаецца ў памеры 90% ад спецпошліны на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. У выніку ў красавіку памер дзяржсубсідыі для Мазырскага НПЗ складзе 41,2 даляраў за тону (ён павялічаны з 36 даляраў за тону ў сакавіку), для “Нафтана” памер субсідыі павялічаны з 24 да 41,2 даляра за тону.

Беларусь і Расея 12 студзеня падпісалі міжурадавае пагадненне аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Гэтым пагадненнем Расея і Беларусь вызначылі стаўкі экспартнай пошліны на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Стаўка пошліны ў 2007 годзе будзе разлічвацца з ужываннем каэфіцыента ў памеры 0,293 ад стаўкі расейскай мытнай пошліны на сырую нафту, якая вывозіцца ў далёкае замежжа. Беларусь таксама ўзяла на сябе абавязальніцтва па павелічэнні вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты да расейскага ўзроўню.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: