Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь падвышае экспартныя пошліны на нафту 17:10, 29/05/2007
Экспартная пошліна на сырую нафту з 1 чэрвеня падвышаецца да 200,6 даляраў/т з 156,4 даляраў/т. Мытная пошліна на бензол, талуол, ксілол падвышаная да 147,5 даляраў/т з 177,7 даляраў/т.
На вадкае паліва, масла і адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін нафтавы, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты экспартная пошліна ўсталяваная ў памеры 79,4 дал/т (ранейшая стаўка 63,4 даляры за тону) на прапан, бутан, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен – 147,5 даляраў за тону. На лёгкія, сярэднія дыстыляты і газойлі пошліна з 1 чэрвеня складзе 147,5 даляраў/т, ранейшая стаўка – 117,7 даляраў/т.
Беларусь узяла на сябе абавязальніцтва па павелічэнні вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты да расейскага ўзроўню згодна з падпісаным 12 студзеня ў Маскве беларуска-расейскім міжурадавым пагадненнем аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў, паведамляе ІТАР-ТАСС.