Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску будуць пратэставаць супраць высылкі замежных святароў 10:04, 29/05/2007
У Менскі гарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне 8 чэрвеня ў парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор пікету ў абарону права на свабоду сумлення і правоў вернікаў хрысціянскіх канфесій. Заяўку падаў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Аляксей Шэін.
У інтэрв`ю БелаПАН А.Шэін паведаміў, што пікет плануецца правесці цягам дзвюх гадзін з колькасцю ўдзельнікаў да 100 чалавек.
"Правы вернікаў у Беларусі парушаюцца, – лічыць А.Шэін. – Замежныя святары высылаюцца з краіны, мясцовыя караюцца штрафамі за так званыя несанкцыянаваныя набажэнствы".
Апошні прыклад, па словах заяўніка пікету, – штраф у памеры 620 тыс. рублёў, накладзены 28 траўня на пастара сталічнай царквы "Ян Прадвеснік" Аб`яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь Антонія Бокуна.