Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ наведае Беларусь
14:56, 29/05/2007

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Міклаш Харашці наведае Беларусь 4–5 чэрвеня. Пра гэта 29 траўня БелаПАН паведаміў старшыня пастаяннай камісіі “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” па правах чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі Юры Кулакоўскі.

Па словах “дэпутата”, на 4 чэрвеня запланаваная яго сустрэча з М.Харашці. Падчас гэтай сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні развіцця СМІ ў Беларусі і падрыхтоўкі заканадаўчай базы па рэгуляванні дзейнасці інтэрнэт-СМІ.

Нагадаем, 31 сакавіка АБСЕ апублікавала даклад М.Харашці "Рэгістрацыя сродкаў масавай інфармацыі ў рэгіёне АБСЕ". У дадзеным дакуменце прадстаўнік АБСЕ раскрытыкаваў беларускі закон аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі. М.Харашці, у прыватнасці, крытыкаваў патрабаванне артыкула 11 дадзенага закона аб неабходнасці перарэгістрацыі прадпрыемстваў у выпадку змены ўстаноўчых дадзеных або назвы выдання, а таксама ў выпадку прыняцця дзяржаўнымі органамі цягам аднаго года двух рашэнняў аб спыненні дзеяння выдання.

"СМІ павінны не проста прадставіць змененыя дадзеныя для абнаўлення звестак – ад іх патрабуецца паўтор усяго працэсу рэгістрацыі, які можа заняць месяц, і на працягу гэтага часу яны не маюць права выходзіць у свет", – адзначаецца ў дакладзе. Прыкладам адвольнага характару такой сістэмы, на думку М.Харашці, могуць служыць падзеі пасля выхаду ў чэрвені 2005 года прэзідэнцкага дэкрэту, які забараняе выкарыстоўваць слова "беларускі" ў назовах неафіцыйных выданняў. Тады шматлікія незалежныя газеты змушаныя былі перарэгістроўвацца. "Неабходна адзначыць, што гэтыя патрабаванні прывялі да перарэгістрацыі толькі недзяржаўных выданняў", – падкрэсліў прадстаўнік АБСЕ.

У сваім дакладзе М.Харашці рэкамендаваў адмяніць адвольную сістэму дазваленчай рэгістрацыі для друкаваных СМІ. "Магчымасць адмовы ў рэгістрацыі для органаў друку на падставе зместу, прадмета ці меркаванай аўдыторыі павінна быць ліквідаваная, – адзначыў прадстаўнік АБСЕ. – Абмежаванні ў дачыненні зместу, калі гэта патрабуецца, павінны забяспечвацца агульнымі заканадаўчымі палажэннямі і не выкарыстоўвацца ў якасці падставы для адмовы ў заснаванні газеты".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: