Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША ўвядуць новыя санкцыі супраць Судана 14:54, 29/05/2007
Прэзідэнт ЗША Джордж Буш мае намер увесці новыя санкцыі супраць Судана, напярэдадні чарговага абмеркавання становішча ў Дарфуы ў Радзе бяспекі ААН. Новыя санкцыі распаўсюдзяцца на дзяржаўныя кампаніі нафтавай прамысловасці – адзіная значная крыніца прыбыткаў для Судана, а таксама на вышэйшых службовых асоб і лідэраў тэрарыстычных груповак. Усяго ў "чорны спіс" патрапіць 31 юрыдычная асоба і 4 фізічныя асобы, паведамляе NEWSru Israel.
Вялікабрытанія і ЗША запатрабуюць ад РБ ААН увесці поўнае эмбарга на пастаўкі зброі ў Судан (не толькі ў Дарфур), павялічыць спіс асоб, супраць якіх уводзяцца санкцыі, а таксама даручыць Афрыканскаму саюзу ўзяць пад кантроль усе суданскія аэрапорты, каб дамагчыся выканання папярэдняй рэзалюцыі, якая забараняла ВПС Судана атакаваць цэлі ў Дарфуре.
РБ ААН паспрабуе прымусіць урад Судана больш не замінаць намаганням, накіраваным на спыненне масавага забойства мірнага насельніцтва правінцыі Дарфур, распачатага ў 2003 годзе. Паводле дадзеных Reuters, да сёння банды ісламістаў, якіх падтрымлівае урад, забілі ў Дарфуры не менш як 200 тысяч чалавек. 2 мільёны чалавек пакінулі свае дамы і збеглі з правінцыі.
У 2004 годзе была прынятая рэзалюцыя, якая заклікала ўрад Судана пакласці канец забойствам, але прэзідэнт Амар Башыр фактычна праігнараваў гэты зварот. Ён таксама ўсяляк зацягваў размяшчэнне ў Дарфуры міратворчага кантынгенту Афрыканскага саюза.