Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дрэнных бацькоў у турмы пакуль саджаць не будуць 12:27, 29/05/2007
Асобы, якія не пакрываюць дзяржаве выдаткі на ўтрыманне іх дзяцей, павінны працаваць, а не сядзець у месцах пазбаўлення свабоды, заявіў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі палкоўнік міліцыі Мікалай Дрозд.
"Органы ўнутраных спраў не зацікаўленыя ў тым, каб асоб, пазбаўленых бацькоўскіх правоў і якія не выплачваюць грошы дзяржаве за ўтрыманне іх дзяцей, накіроўвалі ў месцы пазбаўлення свабоды. Яны павінны працаваць", – сказаў ён.
Ён растлумачыў: "Сярэдні заробак асуджанага, які знаходзіцца ва ўстанове закрытага тыпу – каля Br81 тыс. Гэта ў два разы менш, чым мінімальная сума, якую трэба штомесяц пакрываць дзяржаве за ўтрыманне дзіцяці. Накіраваўшы ў месца пазбаўлення свабоды чалавека за нявыплату дзяржаве грошай за ўтрыманне яго дзяцей, дзяржава бярэ на ўтрыманне дваіх – яго самога і яго дзіцяці", паведамляе “Інтэрфакс”.
На ўліку ў органах унутраных спраў знаходзіцца каля 10 тыс. чалавек, якія пазбаўленыя бацькоўскіх правоў і не пакрываюць дзяржаве выдаткі на ўтрыманне сваіх дзяцей, з іх 1,6 тыс. адбываюць пакаранне ва ўстановах закрытага тыпу, 552 – у выпраўленчых установах адкрытага тыпу, 123 – у лячэбна-працоўных прафілакторыях, паведаміў М.Дрозд.