Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КДБ падзякаваў за супрацоўніцтва...
15:31, 30/05/2007

Граматамі і каштоўнымі падарункамі аддзячыла абласное ўпраўленне КДБ за сумесную працу журналістаў дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Магілёў”. Уганараванне было прымеркаванае да Дня работнікаў радыё і тэлебачання. Са спазненнем амаль на два тыдні, але ў сувязі з гэтым прафесійным святам, упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці адзначыла працу журналістак рэгіянальнага тэлебачання Ірыны Бардзілоўскай і Таццяны Сяргейчык.

Тэлежурналісткі з некалькімі сваімі калегамі былі запрошаны з гэтай нагоды ў офіс упраўлення КДБ. Ва ўрачыстых абставінах ім ўручылі граматы і каштоўныя падарункі і пажадалі далейшых творчых поспехаў – у тым ліку на шляху сумеснай працы мясцовага тэлебачання і ўпраўлення дзяржбяспекі.

Абедзве гэтыя супрацоўніцы дзяржтэлебачання сапраўды адзначыліся і ў мінулым годзе, і сёлета тэлесюжэтамі, якія запомніліся сваёй незвычайнасцю. У інфармацыйных на першы погляд рэпартажах крытычна распавядалася пра дзелавыя кантакты рэгіянальных грамадскіх арганізацый з замежнымі гасцямі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Здымачныя групы ў абодвух выпадках адкрыта суправаджаліся невядомымі людзьмі ў цывільным і супрацоўнікамі міліцыі ў форме, якія “на законных падставах” праверкі дакументаў прысутных забяспечвалі журналісткам пранікненне ў памяшканні, дзе адбываліся сустрэчы з замежнікамі.

Адзін з такіх сюжэтаў быў выкарыстаны ў інфармацыйнай праграме Першага телеканалу (БТ) “Панорама недели”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: