Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Абрамаўскаму «Яблоку» не хапіла грошай
14:35, 30/05/2007

Беларускае грамадскае аб’яднанне "Яблоко" у блiжэйшы час павiнна быць лiквiдавана. Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiла кiраўнiк "Яблыка", дэпутат «палаты прадстаўнiкоў» Вольга Абрамава.

Паводле слоў палiтыка, аб’яднанне атрымала ўжо два папярэджаннi ад Мiнiстэрства юстыцыi за адсутнасць юрыдычнага адраса. "Яблоко", падкрэслiла Вольга Абрамава, адмовiўся ад арэнды памяшкання ў сталiцы некалькi гадоў таму. Прычына ў адсутнасцi сродкаў. "Я стамiлася шмат гадоў плацiць грошы. Дастаткова вялiкiя для майго сямейнага бюджэту… Грамадскае аб’яднанне не мела нiякага знешняга фiнансавання. Я i некаторыя члены Цэнтральнага савета арганiзацыi былi асноўнымi донарамi".

Пасля двух папярэджанняў палiтык дала вусную згоду Мiнiстэрству юстыцыi лiквiдаваць арганiзацыю. У блiжэйшы час, як мяркуе «дэпутат», гэта будзе зроблена рашэннем суда.

Вольга Абрамава дадала таксама, што акрамя фiнансавых праблем апошнiя гады дзейнасць "Яблока" была паралiзавана з-за адсутнасцi дзеяздольнага Цэнтральнага савета аб’яднання. Адбылося гэта пасля апошняга рэферэндуму ў Беларусi.

"Рэферэндум вельмi моцна палярызаваў настроi ў Цэнтральным савеце. Я сказала, што, нягледзячы нi на якiя абставiны, трэба працягваць удзельнiчаць у выбарах, трэба максiмальна iмкнуцца ўплываць легальнымi спосабамi на ўнутрыпалiтычную сiтуацыю. Аднак некаторыя члены Цэнтральнага савета пасля абвяшчэння рэферэндуму ў 2004-м заявiлi, што гэта ўсё бессэнсоўна, што ў парламенцкiх выбарах нiкому з нас (уключаючы мяне) удзельнiчаць няма патрэбы… Раскол прывёў да паралiчу дзейнасцi "Яблыка". Цэнтральны савет перастаў збiрацца, прымаць рашэннi i рухацца наперад. I калi дадалася фiнансавая праблема, я зразумела, што працягваць дзейнасць немагчыма".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: