Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску арыштаваны старшыня канцэрна «Белнафтахім» 11:08, 30/05/2007
Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымалі ў Менску старшыню дзяржаўнага прадпрыемства "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскога, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.
"Па падазроне ў крадзяжы і за злоўжыванне службовым становішчам органамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі затрыманы кіраўнік "Белнафтахіма" А.Бароўскі", – паведаміў генпракурор.