|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Пра датэрміновае вызваленне Мікалай Аўтуховіч не думае… 15:05, 30/05/2007 Прысуд суду быў суровы. Мікалая Аўтуховіча прызналі вінаватым ва ўхіленні ад падаткаў і пазапраўнай прадпрымальніцкай дзейнасці, у выніку чаго мясцовы бюджэт панёс страты ў памеры 1 мільярда 92 мільёнаў беларускіх рублёў. Аўтуховіча асудзілі на 3 з паловай гады зняволення з канфіскацыяй маёмасці. У кошт пагашэння шкоды была апісаная і арыштавана яго маёмасць. – Гэтая справа падарвала здароўе не толькі Мікалаю, – гаворыць лепшы сябар Аўтуховіча Уладзімір Асіпенка. – Яго жонка Алена дагэтуль адмаўляецца размаўляць з журналістамі пра мужа. Яна столькі вынесла, ад адных перажыванняў можна было зарабіць якія заўгодна хваробы... У гэтыя выходныя Алена была ў мужа ў калоніі на доўгатэрміновым спатканні. Тры дні яны правялі разам. Лена гаворыць, што Мікалай пачуваецца значна лепш, паправіўся, выглядае добра. Дысцыплінарных парушэнняў у яго няма, турэмны рэжым ён выконвае. Увесь свабодны час шмат чытае, гуляе ў шахматы. – Жонка, пэўна, распавяла яму пра тое, што ў краіне выходзяць на волю палітвязні. Як Мікалай адрэагаваў на гэтую навіну, сам ён не разлічвае на ўмоўна-датэрміновае вызваленне? – Наколькі я ведаю, ніякіх заяў пра датэрміновае вызваленне Мікалай не пісаў. Ён не прызнаў сваёй віны, заўсёды падкрэсліваў, што гатовы сядзець у турме ўвесь тэрмін... Ён упэўнены, што справа яго будзе перагледжаная. Калі б яго першапачаткова разглядалі па законе, то бізнэс у Аўтуховіча не адабралі б, не пазбаўлялі б людзей, якія ў яго працавалі, працоўных месцаў. Ды і меру пакарання ў дачыненні Аўтуховіча, як казалі яго адвакаты, суд мог бы абраць іншы. За няплату падаткаў караюць абмежаваннем свабоды, а Мікалая адправілі за краты. Хто выйграў ад гэтага? Мікалай у турме, людзі змушаныя былі туляцца ў пошуках працы, палова машын і сёння стаіць пад плотам, мясцовы бюджэт не атрымоўвае падаткі... Вядома, пакуль рана казаць пра будучыню, але думаю, Мікалай даможацца перагляду сваёй крымінальнай справы і апраўдання... Надзея Станкевіч, адвакатка: «Вярхоўны суд абмежаваўся адпіскамі» – Рашэнне суду мы абскардзілі ва ўсіх вышэйшых інстанцыях, — гаворыць Надзея Генрыхаўна. – У тым ліку і ў Вярхоўным судзе. У Вярхоўны суд мы накіравалі дзве падрабязныя і матываваныя наглядныя скаргі. Адна наша скарга змясцілася на 17 старонках, другая практычна такая ж па аб`ёме. А Вярхоўны суд абмежаваўся адпіскамі. Адказы вышэйшай судовай інстанцыі змясціліся ў некалькі абзацаў і змяшчалі агульныя фразы — “выкладзеныя ў прысудзе высновы аб вінаватасці Аўтуховіча з`яўляюцца правільнымі”, і ён павінен адбываць пакаранне. Ні па адным з сваіх довадаў я не атрымала адказу. Такі фармальны падыход мяне вельмі засмучае. Мой падабаронны мае права ў парадку нагляду звярнуцца да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. Цяпер гэтую скаргу мы і рыхтуем. Вольга Грыневіцкая, «Народная воля»
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|