Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Правакацыя расейскіх наркапаліцэйскіх. Двух грамадзян Беларусі будуць судзіць у Маскве
10:12, 30/05/2007

У панядзелак 4 чэрвеня ў Цвярскім раённым судзе адбудзецца першае судовае паседжанне па справе беларускіх грамадзян Сяргея Лагуна і Аляксея Чачурына, затрыманых супрацоўнікамі маскоўскага ўпраўлення Федэральнай службы па кантролі за абарачэннем наркотыкаў.

Карэспандэнт расейскай “Новой газеты” Вольга Баброва паведамляе: Лагун і Чачурын былі ўзятыя пад варту ў сакавіку гэтага года. Падставай для затрымання паслужыў так званы кантрольны закуп: супрацоўнікі наркапаліцыі ўгаварылі маладых людзей прывезці з Беларусі ў Маскву лекі ад кашлю, і нібыта збіраліся проста на вакзале аддаць за яго грошы.

Таблеткі ад кашлю “Туссал” у Беларусі знаходзяцца ў свабодным продажы, бо абарачэнне рэчываў, якія ў іх уваходзяць, беларускім заканадаўствам ніяк не абмяжоўваецца. “Туссал” вырабляецца ў Польшчы і свабодна прадаецца ў шматлікіх краінах Еўразвяза. Аднак рэчыва дэкстраметарфана гідрабрамід, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псіхатропным.

Некалькі месяцаў таму супрацоўнікі Дзяржнаркакантролю на адным з інтэрнэт-форумаў завязалі перапіску з Аляксеем Чачурыным. У сваіх лістах яны ад імя гаспадара маскоўскай аптэкі папрасілі юнака купіць і прывезці ў Маскву лекі “Туссал” – нібыта праз яго адсутнасць ў Маскве. За дастаўку лекаў у Маскву наркапаліцэйскія прапанавалі заплаціць, пры гэтым яны катэгарычна адхілілі прапанову Чачурына выслаць таблеткі поштай. Сказалі, што так яны могуць умакрэць. Калі Аляксей разам з сябрам прывезлі лекі ў Маскву, “заказчыкі”, якія выпрасілі ў хлопцаў таблеткі, прадставіліся супрацоўнікамі наркакантролю і запрасілі праехаць з імі ў аддзел. Чачурыну і Лагуну прад`яўленае абвінавачванне па 228 наркатычнаму артыкулу КК, які прадугледжвае пакаранне да 20 гадоў пазбаўлення свабоды.

Праваахоўныя органы Беларусі сур`ёзна занепакоеныя лёсам сваіх грамадзян. Генпракуратура Беларусі ўжо звярнулася з запытам у Расейскую Генпракуратуру з просьбай даць растлумачэнне, як так атрымалася, што расейскія сілавікі фактычна шляхам правакацыі ўпякаюць беларускіх грамадзян у СІЗА. З сваімі заявамі выступілі консульства Рэспублікі Беларусь і беларускі МУС. Яны таксама адзначылі, што дзеянні Лагуна і Чачурына ў Беларусі не з`яўляецца злачынствам. Наспявае дыпламатычны скандал.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: