Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Спыненая крымінальная справа супраць Дзяніса Дзянісава 10:25, 30/05/2007
Пра гэта паведаміў адвакат моладзевага актывіста Пётр Каваленка. За правядзеньне шэрагу акцыяў пратэсту ў Віцебску супраць моладзевых актывістаў Дзянісава Дзянісава і Тацяны Елавой была заведзеная крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе). Паводле гэтага артыкулу хлопцу пагражала трохгадовае турэмнае зьняволеньне.
Затрымалі Дзянісава 16 лютага ў цягніку, які ехаў у Гомель. Спачатку актывіста трымалі ў Гомельскім сьледчым ізалятары, потым перавезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар №2, паведамляе “Наша Ніва”.
11 красавіка Дзянісава выпусьцілі пад грашовы заклад да суду. Cваякі Дзяніса пералічылі на рахунак “Беларусбанку” 15 з паловай мільёнаў беларускіх рублёў (амаль 7 тысяч далараў ЗША).
Гэтыя грошы былі сабраныя грамадзтвам, грошы ахвяравалі больш за 100 чалавек.