Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўразвяз настойвае на правядзенні дэмакратычных рэформ у Беларусі 14:23, 30/05/2007
Еўразвяз заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць аднаго з лідэраў "Маладога Фронту" Зміцера Дашкевіча і ўсіх палітычных вязняў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве краіны-старшыні ЕЗ Нямеччыны, размешчанай на афіцыйным сайце Еўразвяза.
Еўразвяз таксама вітае вызваленне двух прадстаўнікоў беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца.
Старшыня ЕЗ ізноў прапаноўвае Беларусі "пачаць паўнавартасны дыялог у рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства". Магчымасць пачатку супрацоўніцтва залежыць ад беларускага ўрада і захавання абавязальніцтваў па павазе дэмакратычных каштоўнасцяў, правоў чалавека і вяршэнства закона, паведамляе БелаПАН.
Дыялог магчымы пасля пачатку дэмакратычных рэформаў у краіне, падкрэсліваецца ў заяве.