Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ФПБ прымушае працоўных пісаць заявы з просьбай не пазбаўляць Беларусь прэферэнцый
15:09, 30/05/2007

Адміністрацыя ААТ “Палімір” жорстка цісне на сяброў пяршоўкі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП). Як распавёў www.praca-by.info старшыня арганізацыі Іван Святоха, пасля таго, як ён адмовіўся падпісваць прапанаваную ФПБ заяву з просьбай захаваць беларускаму ўраду гандлёвыя ільготы, адміністрацыя вырашыла ўзяцца за шэраговых сябраў.

Начальнікі цэхаў, пагражаючы непадаўжэннем кантрактаў і іншымі мерамі ўздзеяння, прымушаюць актывістаў БНП падпісваць зварот да МАП і Еўрапейскага Звязу. У заяве сказанае, што ўсё парушэнні правоў прафсаюзаў, з прычыны якіх урад пазбаўляюць ільгот, надуманыя і ніхто на прафсаюзы ніякага ціску не аказвае.

Па словах Івана Святохі, кампаніяй кіруе намеснік дырэктара па кадрах, рэжыму і выхаваўчай працы Сяргей Брыкун. Прафсаюзныя актывісты 30 траўня спецыяльна арганізавалі сход, каб абмеркаваць праблему. “Пакуль трымаюцца, – гаворыць Іван Святоха, – але не ведаю, што будзе далей, ёсць вельмі ўстойлівыя людзі, так і гавораць: “Мы на гэтай прамакатцы падпісвацца не будзем!” Але ёсць і тыя, хто баіцца. І мне, вядома, складана іх асуджаць, ва ўсіх – сем`і, дзеці. Ужо паўгода, як на нас перыядычна ціснуць. Але так адкрыта, як цяпер, яшчэ не было”.

Ян Святоха здзіўляецца, што кіраўніцтва “Паліміра” пайшло на такія дзеянні напярэдадні абмеркавання беларускага пытання на Міжнароднай канферэнцыі працы. Бо вядома, што ўступленне ў сілу рашэння Еўразвяза аб адмене гандлёвых ільгот для Беларусі шмат у чым залежыць ад таго, якое заключэнне зробіць МАП. Пасля такіх дзеянняў кіраўніцтва ААТ “Палімір” беларускаму ўраду вельмі складана будзе даказаць дэлегатам Канферэнцыі МАП, што ў краіне не існуе парушэнняў правоў прафсаюзаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: