Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Gazeta Wyborcza»: Нейкая група ў атачэньні Лукашэнкі зразумела, што палітыка здушэньня -- гэта шлях у нікуды 14:27, 30/05/2007
Польская прэса абмяркоўвае сёньня вырак у справе актывістаў Маладога Фронту, называючы яго “саступкай з боку беларускага рэжыму”. «Gazeta Wyborcza» піша, што раней беларускія суды звычайна выкарыстоўвалі магчымасьць, якую дае цяперашняе заканадаўства і “за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі прысуды былі больш жорсткімі – турэмнае зьняволеньне”.
А гэтым разам суд абмежаваўся штрафамі, прычым значна ніжэйшымі, чым патрабаваў пракурор, нагадвае “Радыё Свабода”.
“Такі вырак можна разглядаць як сур’ёзную саступку з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Раней што да законаў, якія былі накіраваныя на тое, каб запабегчы паўтору ўкраінскай “аранжавай рэвалюцыі” у Беларусі, дык выкарыстоўваліся найбольш жорсткія прадугледжаныя імі пакараньні ”, – піша “Wyborcza”.
Газэта адзначае, што “нейкая група ў атачэньні беларускага кіраўніка зразумела, што палітыка здушэньня кожнага пратэсту гэта шлях у нікуды”.
Іншы польскі штодзёньнік „Rzeczpospolita” піша пра “жэсты” Аляксандра Лукашэнкі на адрас маладых апазыцыянэраў ды, цытуючы вызваленых напярэдадні беларускіх палітвязьняў, называе апошнія падзеі “гандлем людзьмі ўзамен за гандлёвыя прывілеіі Эўразьвязу”.