Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі забаранілі пікет супраць адмены льгот 12:29, 30/05/2007
29 траўня актывісты гомельскай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай атрымалі з гарвыканкама адмову ў правядзенні пікету супраць адмены льгот дзецям, пенсіянерам, студэнтам і інвалідам. Мерапрыемства планавалася на 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Як паведаміў БелаПАН першы сакратар гомельскага абкама ПКБ Уладзімір Сякерка, у адказе службоўцаў гаворыцца, што пікет не дазволены "ў сувязі з тым, што заява пададзеная з істотнымі парушэннямі артыкула 10 закона аб масавых мерапрыемствах".
У.Сякерка адзначыў, што за апошнія тры гады гомельскім актывістам ПКБ мясцовыя ўлады адмаўлялі ў правядзенні масавых мерапрыемстваў каля 20 разоў. "Нават калі мы падавалі заяўку правесці мітынг 1 траўня, нам адмовілі, матываваўшы гэта тым, што такога свята няма. Цяперашні намеснік старшыні гарвыканкама Сяргей Парошын ні разу не даў дазвол на правядзенне якіх-небудзь мерапрыемстваў. Што ж, такую пазіцыю занялі гомельскія ўлады ў дачыненні нашай арганізацыі", – пракаментаваў сітуацыю У.Сякерка.
Па яго словах, актывісты будуць падаваць іскавую заяву ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля з нагоды адмовы ў правядзенні пікету.