Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прэзідэнтам Ізраіля можа стаць ураджэнец Беларусі
16:14, 30/05/2007

Віцэ-прэм`ер Ізраіля Шымон Перэс, які нарадзіўся ў вёсцы Вішнёва Валожынскага раёна Менскай вобласці Беларусі, абвясціў сёння пра намер балатавацца на пасаду прэзідэнта краіны.

"Пасля працяглых роздумаў я прыняў рашэнне адгукнуцца на шматлікія просьбы і высунуць сваёй кандыдатуру", – сказаў ён, выступаючы перад паплечнікамі па кіроўнай партыі "Кадзіма". "Кадзіма" 28 траўня абвясціла пра вылучэнне 83-гадовага Перэса, былога прэм`ер-міністра і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра, сваім кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах, прызначаных на 13 чэрвеня цяперашняга года.

Мяркуецца, што канкурэнцыю Перэсу, фаварыту выбарчай кампаніі, складуць дэпутаты Кнессета Рэўвен Рывлін і Калет Авіталь, якія прадстаўляюць, адпаведна, партыі "Лікуд" і "Авода". У 2000 годзе Перэс ужо прэтэндаваў на крэсла прэзідэнта, але саступіў Мошэ Кацаву, якому сёння пагражае абвінавачванне ў некалькіх крымінальных злачынствах, уключна згвалтаванне.

Кіраўніка дзяржавы абірае Кнессет тэрмінам на сем гадоў. У Ізраілі, які з`яўляецца парламенцкай рэспублікай, прэзідэнт валодае ў асноўным прадстаўніцкімі функцыямі.

Значная частка ізраільскай палітычнай эліты родам з Беларусі. Так, першым прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль у 1948 годзе быў абраны выхадзец Піншчыны Хаім Вейцман. У Беларусі нарадзіліся прэм`ер-міністры Ізраіля Голда Меір, Менахем Бегін, Іцхак Шамір, Іцхак Рабін і шматлікія іншыя палітычныя дзеячы гэтай дзяржавы.


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: