Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КДБ не каментуе арышт старшыні «Белнафтахіма»
12:37, 30/05/2007

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымалі ў Менску старшыню дзяржаўнага прадпрыемства “Белнафтахім” Аляксандра Бароўскага, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч. "Па падазроне ў крадзяжы і за злоўжыванне службовым становішчам органамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі затрыманы кіраўнік "Бенлафтахіма" А.Бароўскі", – паведаміў генпракурор.

"Акрамя яго затрыманы яшчэ шэраг прадстаўнікоў камерцыйных структур, у якіх канфіскаваныя буйныя сумы грошай і каштоўнасці", – паведаміў генпракурор.

Ён удакладніў, што ў дачыненні іх узбуджаная крымінальная справа за злоўжыванні, крадзяжы. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ, паведаміў П.Міклашэвіч.

У сваю чаргу першы намеснік старшыні КДБ Беларусі Васіль Дземянцей адмовіўся паведаміць пра тое, хто затрыманы разам з А.Бароўскім.

"Тое, што сказаў генеральны пракурор, мы пакуль пакідаем без каментараў", – заявіў ён у тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам "Інтэрфакса".

А.Бароўскі быў прызначаны на пасаду старшыні канцэрна "Белнафтахім" пастановай урада ад 25 снежня 2005 года, замяніўшы на гэтай пасадзе Браніслава Сівога, які цяпер працуе на пасадзе начальніка ўпраўлення інвестыцый і развіцця канцэрна. Да прызначэння на пасаду кіраўніка канцэрна "Белнафтахім" А.Бароўскі узначальваў адно з найбуйнейшых беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў ААТ "Палімір".

Неўзабаве урад павінен прызначыць выканаўцу абавязкаў канцэрна дырэктара "Белнафтахім". На думку назіральнікаў, ім можа стаць намеснік старшыні канцэрна Міхаіл Асіпенка альбо яшчэ адзін намеснік – Уладзімір Волкаў.

Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі аб`ядноўвае 50 арганізацый з агульнай колькасцю працоўных каля 120 тыс. чалавек. Прадукцыя канцэрна пастаўляецца больш як у 80 краін свету. У агульным аб`ёме прамысловай прадукцыі рэспублікі ўдзельная вага арганізацый канцэрна складае каля 35%, а ў агульнарэспубліканскім экспарце – больш за 50%.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: