Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Кіеве адкрыты Музей савецкай акупацыі
15:56, 30/05/2007

Канферэнцыя кіеўскай арганізацыі Таварыства “Мемарыял” імя Васіля Стуса прыняла рашэнне аб надаванні статусу Музея савецкай акупацыі экспазіцыі “Забыццю не падлягае: хроніка камуністычнай інквізіцыі”.

Яшчэ 30 лістапада 2001 года ў памяшканні Кіеўскай гарадской арганізацыі Таварыства “Мемарыял” імя Стуса была адкрытая першая на постсавецкай прасторы музейная экспазіцыя “Забыццю не падлягае: хроніка камуністычнай інквізіцыі”, якая адлюстроўвае камуністычныя злачынствы перыяду акупацыі Украіны 1917–1991 гадоў.

З часу адкрыцця экспазіцыі Таварыства значна пашырыла сваю дзейнасць. Экспазіцыя з перасоўных стэндаў перарасла ў паўнавартасны музей, у якім акрамя навуковай і пазнавальнай, вядуцца навучальная і выхаваўчая праца сярод моладзі.

У музеі з`явіліся новыя экспанаты, экспазіцыі “Кіеўскі мартыралог”, “Украінскія Салаўкі”, “Моўная экспазіцыя”. Сабраная калекцыя архіўных дакументаў, сфармаваная навуковая бібліятэка, відэатэка навукова-папулярных фільмаў і іншыя матэрыялы і экспанаты, "якія выкрываюць злачынствы супраць украінскага народа ў перыяд савецкай акупацыі".

Улічваючы прапановы сябраў Таварыства, шматлікія пажаданні наведвальнікаў і рашэнні Савета Таварыства ад 10.04.2007 г., пратакол №9, удзельнікі Канферэнцыі, вырашылі даць музею пры Кіеўскай гарадской арганізацыі Таварыства “Мемарыял” імя Стуса назву Музей савецкай акупацыі Украіны.

Канферэнцыя таксама пастанавіла савету і праўленню Таварыства ажыццявіць рэгістрацыю музея з статусам грамадскага адпаведна Закону Украіны “Аб музейнай справе”.

Экспазіцыі і матэрыялы музея адкрытыя для свабоднага прагляду з 10:00 да 17:00, акрамя суботы і нядзелі, па адрасе г. Кіеў вул. Стэльмаха 6-А. Экскурсіі для арганізаваных груп можна заказаць загадзя, паведамляе Карэспандэнт.net.


камэнтароў: 22

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: